Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Гомель: з улікам новых рэалій

23 Апреля 2021

За мінулыя студзень – сакавік у арганізацыях Гомеля адбыўся 1 выпадак траўматызму са смяротным і 3 выпадкі з цяжкім зыходам. Дакладна такую ж статыстыку даваў квартал мінулага года. Разам з тым, як прагучала падчас гарадскога дня аховы працы, цяперашняя сітуацыя з забеспячэннем бяспекі работнікаў мае шэраг істотных асаблівасцяў.

У прыватнасці, па словах першага намесніка начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы В. Я. Дзюндзікава, сёлета назіраецца сур’ёзнае пагаршэнне становішча ў такой галіне, як будаўніцтва. Упершыню за працяглы час у горадзе адзначаны цяжкія няшчасныя выпадкі, звязаныя з алкагольным ап’яненнем. Апроч таго, варта адзначыць: значная колькасць здарэнняў адбылася за межамі месца знаходжання арганізацый. Адпаведна, падкрэсліў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага гарвыканкама А. П. Ключынскі, наймальнікам неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на правядзенне прафілактычных мерапрыестваў з работнікамі, якія накіроўваюцца ў камандзіроўку.

Расследаванні няшчасных выпадкаў паказваюць, што больлшасць з іх адбываецца не па віне наймальніка. Гэта яшчэ раз сведчыць аб неабходнасці актыўнай работы з людзьмі. Да слова, намеснік пракурора горада Гомеля А. С. Рабцава нагадала: новая рэдакцыя Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае адказнасць за парушэнні патрабаванняў па ахове працы не толькі для службовых асоб арганізацый, але і для іншых працуючых. Такім чынам, цяпер на любога работніка-парушальніка можа быць накладзены штраф у памеры да 5 базавых велічынь.

Яшчэ адна важная задача апошняга часу – мінімізацыя рызыкі заражэння работнікаў каранавіруснай інфекцыяй COVID-19. У дадзеным выпадку апроч такіх мер, як вытрымліванне бяспечнай дыстанцыі, забеспячэнне антысептыкамі і сродкамі абароны, нельга скідваць з рахункаў вакцынацыю. Яна пройдзе ў 4 этапа. Першы будзе датычыцца работнікаў аховы здароўя, адукацыі і ўстаноў сацыяльнай абароны. Другі, пры адсутнасці проціпаказанняў, – асоб ва ўзросце больш за 65 гадоў. Трэці – работнікаў бытавога абслугоўвання, грамадскага харчавання, транспарту, жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Чацвёрты – усіх астатніх грамадзян.

У цэлым плануецца, што будуць прывітыя каля 60 % жыхароў абласнога цэнтра. Па словах загадчыка аддзялення эпідэміялогіі ўстановы “Гомельскі гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” Д. А. Кебікава, менавіта гэты паказчык дазволіць сфарміраваць так званы калектыўны імунітэт.

У рамках мерапрыемства, удзел у якім узяў намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама А. У. Ляшэнка, адбылося абмеркаванне пытання актывізацыі кантролю за выкананнем патрабаванняў заканадаўства аб ахове працы грамадскімі інспектарамі, а таксама азнаямленне з вопытам работы па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы аднаго з буйнейшых прадпрыемстваў па вытворчасці закарковачных прадуктаў для алкагольнай, медыцынскай і парфумернай прамысловасці – кампаніі “Алкапак”.

С. І. ГРЫБ

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны