Энергетыка: вызначыць прыярытэты
На II Пленуме Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь В. М. Каранкевіч заявіў, што ахова і бяспека працы з'яўляюцца безумоўнымі прыярытэтамі для арганізацый энергакомплексу.
Як паведамляе сайт Міністэрства энергетыкі, важным крокам у гэтым кірунку стала аб'яўленне Года бяспечнай працы, а таксама сумесная работа з Мінпрацы і сацабароны над планам і комплексам мерапрыемстваў па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы, пажарнай бяспекі, а таксама зніжэнні вытворчага траўматызму ў энергетыцы.
Па словах В. М. Каранкевіча, пытанне жыцця і здароўя работнікаў галіны – выключна важнае, а прафілактыка і прадухіленне няшчасных выпадкаў на вытворчасці – адзін з ключавых кірункаў працы. Для дасягнення станоўчага выніку неабходна, каб эфектыўна спрацоўвалі ўсе звёны, у тым ліку прадстаўнікі прафсаюзаў і камісіі па ахове працы.
Галоўную ролю ў пытаннях аховы працы адыгрывае чалавечы фактар: на чале дзейнасці па забеспячэнні бяспекі на прадпрыемствах павінны стаяць людзі неабыякавыя, адказныя і прынцыповыя. Паводле ацэнкі Міністра, лепшы вопыт у сферы аховы працы неабходна падтрымліваць і ўкараняць ва ўсіх прадпрыемствах энергетычнай галіны.
Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by
Усе навіны