Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

28 красавіка – Сусветны дзень аховы працы

18 Февраля 2022

Агульнымі намаганнямі за пазітыўную культуру аховы працы

Традыцыйны Сусветны дзень аховы працы сёлета мае асаблівы змест – ён прысвечаны сацыяльнаму дыялогу і ўцягнутасці ўсіх зацікаўленых бакоў у гарантаванне бяспекі.

Чаму менавіта сёння важны гэты пасыл? За час барацьбы з пандэміяй COVID-19 у свеце пераканаліся: наяўнасць надзейнай сістэмы аховы працы, якая функцыянуе пры актыўным удзеле ўрадаў, работадаўцаў і работнікаў, усіх зацікаўленых бакоў, адыгрывае важную ролю ў забеспячэнні прафесійнай бяспекі і захаванні здароўя.

Эфектыўны дыялог дае магчымасць урадам і сацыяльным партнёрам актыўна ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў. Гэта мае вялікае значэнне на ўсіх этапах: ад распрацоўкі і карэкціроўкі палітыкі ў галіне аховы працы з улікам існуючых і зноў узнікаючых праблем да яе практычнага прымянення на працоўных месцах.

Сацыяльны дыялог садзейнічае выпрацоўцы больш эфектыўнай палітыкі і стратэгіі ў галіне аховы працы, а таксама ўносіць асноўны ўклад ва ўмацаванне адказнасці і зацікаўленасці бакоў, што садзейнічае аператыўнай рэалізацыі прынятых рашэнняў.

Пазітыўная культура аховы працы азначае, што адміністрацыя і работнікі аднолькава шануюць бяспечнае і здаровае вытворчае асяроддзе, прыкладаюць максімум намаганняў да яго забеспячэння. Яна таксама будуецца на ўцягнутасці і актыўным удзеле ўсіх бакоў у пастаяннае ўмацаванне аховы працы.

Там, дзе забяспечана высокая культура, работнікі не саромеюцца выказваць заклапочанасць магчымымі рызыкамі і пагрозамі сваім бяспецы і здароўю. У сваю чаргу адміністрацыя праяўляе абгрунтаваную ініцыятыву ў плане калектыўнага вырашэння набалелых праблем. Неабходная для гэтага ўмова – адкрыты абмен інфармацыяй і дыялог, пабудаваны на даверы і ўзаемнай павазе.

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны