Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:
info@otsz.by
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

«Белэнерга» : лепшая арганізацыя па ахове працы

17 Марта 2021

Цэнтральная конкурсная камісія Белэнерга» падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю ў сферы аховы працы за 2020

Як паведамляе сайт  «Белэнерга» , у ходзе правядзення конкурсу ацэньвалася работа па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму, захворвання ў на вытворчасці, умацаванні працоўнай і вытворчай дысцыпліны, навучанню работнікаў бяспечным метадам працы, а таксама іншыя параметры.

Лепшымі арганізацыямі былі прызнаны: філіял Бабруйская ЦЭЦ-2 РУП «Магілёўэнерга» філіял «Гродзенская ЦЭЦ-2» РУП «Гроднаэнерга» філіял «ЦЭЦ-5»РУП«Мінскэнерга».

Сярод сельскагаспадарчых філіялаў энергетыкаў пераможцамі вызначаны: філіял «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга»; філіял «Аграфірма «Стары Палац» РУП «Гроднаэнерга»; філіял «Дубрава-Агра»; РУП «Гомельэнерга».

Названы лепшыя інжынеры па ахове працы ў арганізацыях, якія займаюцца энергазапеспячэннем, а таксама іх філіялах: вядучы інжынер па ахове працы філіяла «ЦЭЦ-5»< РУП «Мінскэнерга» Вольга Петравец; намеснік начальніка службы забеспячэння тэхнічнай эксплуатацыі і аховы працы філіяла «Полацкія электрычныя сеткі» РУП «Віцебскэнерга» Віталь Чубанаў; вядучы інжынер па ахове працы філіяла «Магілёўскія электрычныя сеткі» РУП «Магілёўэнерга» Раман Іваноў.

Апроч таго, вызначаны пераможцы ў сферы забеспячэння аховы працы і бяспекі ў будаўнічых, наладачных і праектных арганізацыях «Белэнерга».

Ю. А. Бяставіцкі,  otsz.by

Усе навіны
Опрос
– Работніку ўстаноўлены рэжым няпоўнага працоўнага часу з 9:00 да 11:20; з 10:00 да 10:20 – час абедзеннага перапынку.
Рэжым работы, які прымяняецца ў наймальніка згодна з правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, – з 9:00 да 18:00.
Ці лічыцца работа па просьбе наймальніка з 16:30 да 18:00 звышурочнай, і як яе аплаціць?

Адказвае Вольга Васільеўна ЗБІТНЕВА, намеснік начальніка ўпраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь:

– Не, работа, выкананая работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны час, звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу ў межах поўнага працоўнага дня, не будзе лічыцца звышурочнай.
Згодна з ч. 2 арт. 119 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ТК) работа, выкананая работнікамі з няпоўным працоўным часам звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу, не прызнаецца звышурочнай.
У выпадку выканання работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны дзень, работы звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу аплаце падлягае фактычна адпрацаваны час без прымянення норм арт. 69 ПК.

Адказы на іншыя пытанні чытайце ў № 3, 2024 часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона”.