Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Зацверджаны рэкамендацыі па распрацоўцы СКАП

17 Января 2020

У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь для аказання метадычнай дапамогі наймальнікам у распрацоўцы, укараненні і ўдасканаленні сістэм кіравання аховай працы (СКАП) выпрацаваны адпаведныя рэкамендацыі.

Яны ахопліваюць усе асноўныя напрамкі работы па ахове працы ў арганізацыі – у прыватнасці, распрацоўку мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне прафесійных рызык, вызначэнне паўнамоцтваў службовых асоб па пытаннях аховы працы, кантроль за выкананнем мер па прафілактыцы вытворчага траўматызму і іх эфектыўнасцю.

У рэкамендацыях зроблены акцэнт на ўзмацненне асабістай адказнасці работнікаў за выкананне патрабаванняў па ахове працы шляхам увядзення персаніфікаванага ўліку парушэнняў. Таксама вызначаны падыходы да арганізацыі прафілактыкі вытворчага траўматызму, якія аб'ядноўваюць тры напрамкі, прадугледжаныя канцэпцыяй “Нулявы траўматызм” (Vision Zero): бяспеку, гігіену працы і дабрабыт працаўнікоў на ўсіх узроўнях вытворчасці.

Звяртаем увагу, што Рэкамендацыі размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь па адрасе: http://mintrud.gov.by/ (Галоўная > Дзейнасць > Ахова працы > Рэкамендацыі > Рэкамендацыі па распрацоўцы сістэмы кіравання аховай працы ў арганізацыі).

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны