Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:
info@otsz.by
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Як правільна выкарыстоўваць аднаразовыя і шматразовыя маскі?

13 Апреля 2020

Асноўная функцыя маскі заключаецца ў бар'ернай затрымцы кропель вільгаці, якія ўтвараюцца пры кашлі і чханні і ў якіх могуць знаходзіцца мікраарганізмы (вірусы, бактэрыі і інш.).

Правільнае прымяненне масак можа ў пэўнай ступені абмежаваць распаўсюджанне мікраарганізмаў. Выкарыстанне масак эфектыўна толькі ў спалучэнні з іншымі метадамі прафілактыкі (мінімізацыя кантактаў, гігіена рук, дэзінфекцыя прадметаў). Маска павінна выкарыстоўвацца хворым чалавекам, у якога маюцца сімптомы рэспіраторнага захворвання; медработнікамі пры аказанні дапамогі пацыенту; пры доглядзе за хворым чалавекам з прыкметамі рэспіраторнага захворвання. Маска таксама патрэбна здаровым людзям пры знаходжанні ў месцах, дзе ёсць верагоднасць кантакту з хворым чалавекам, які мае рэспіраторныя сімптомы.

Алгарытм выкарыстання аднаразовай маскі

Трэба апрацаваць рукі спіртазмяшчальным сродкам або вымыць іх з мылам. Утрымліваючы маску за завязкі або гумкі, ушчыльную паднесці да твару белым бокам унутр і зафіксаваць завязкамі (гумкамі) у становішчы, калі цалкам закрыта ніжняя частка твару – рот і нос. У канцы неабходна надаць патрэбную форму гнуткай палосцы (насавога заціску), забяспечваючы шчыльнае прыляганне маскі да твару. Знімаць выраб трэба, утрымліваючы за завязкі (гумку) ззаду, не датыкаючыся да пярэдняй яго часткі. Варта змясціць знятую маску ў пакет, герметычна закрыць і выкінуць у кантэйнер для адходаў (смеццевае вядро). Далей трэба вымыць рукі з мылам ці апрацаваць іх спіртазмяшчальным сродкам. Пры неабходнасці апрануць новую маску.

Алгарытм выкарыстання шматразовай маскі

Трэба апрацаваць рукі спіртазмяшчальным сродкам або вымыць іх з мылам. Утрымліваючы маску за завязкі або гумкі, ушчыльную паднесці да твару і зафіксаваць завязкамі (гумкамі) у становішчы, калі цалкам закрыта ніжняя частка твару – рот і нос. Праверыць, каб маска шчыльна прылягала да твару. Знімаць выраб неабходна, утрымліваючы за завязкі (гумку) ззаду, не датыкаючыся да пярэдняй часткі маскі. Варта змясціць знятую маску ў пакет, герметычна закрыць і захоўваць да мыцця. У хатніх умовах маску неабходна мыць, выкарыстоўваючы мыла (сродак для мыцця), асобна ад іншых рэчаў. Пасля мыцця маску можна апрацаваць парай з дапамогай праса з функцыяй падачы пара або парагенератара. Затым прапрасаваць гарачым прасам (без пары) для выдалення вільгаці. Маска павінна быць цалкам сухая. Варта вымыць рукі з мылам ці апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам. Пры неабходнасці трэба апрануць чыстую апрацаваную маску. У арганізацыях, у тым ліку “закрытага тыпу”, установах, офісах і г. д. магчыма арганізацыя цэнтралізаванага мыцця масак шматразовага выкарыстання.

Агульныя правілы для масак аднаразовага і шматразовага выкарыстання

Выкарыстоўваць маску варта не больш за дзве гадзіны. Трэба неадкладна замяніць маску ў выпадку яе намакання (ўвільгатнення), нават калі прайшло менш за дзве гадзіны з моманту выкарыстання. Нельга дакранацца рукамі да замацаванай маскі. Трэба старанна вымыць рукі з мылам ці апрацаваць спіртазмяшчальным сродкам пасля дакранання да маскі.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос
– Работніку ўстаноўлены рэжым няпоўнага працоўнага часу з 9:00 да 11:20; з 10:00 да 10:20 – час абедзеннага перапынку.
Рэжым работы, які прымяняецца ў наймальніка згодна з правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, – з 9:00 да 18:00.
Ці лічыцца работа па просьбе наймальніка з 16:30 да 18:00 звышурочнай, і як яе аплаціць?

Адказвае Вольга Васільеўна ЗБІТНЕВА, намеснік начальніка ўпраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь:

– Не, работа, выкананая работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны час, звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу ў межах поўнага працоўнага дня, не будзе лічыцца звышурочнай.
Згодна з ч. 2 арт. 119 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ТК) работа, выкананая работнікамі з няпоўным працоўным часам звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу, не прызнаецца звышурочнай.
У выпадку выканання работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны дзень, работы звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу аплаце падлягае фактычна адпрацаваны час без прымянення норм арт. 69 ПК.

Адказы на іншыя пытанні чытайце ў № 3, 2024 часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона”.