Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ІНДЭКС ПАДПІСКІ 748052
Выберыце нумар:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
8 (017) 203-19-97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Як пазбегнуць каронавіруса і іншых рэспіраторных інфекцый?

05 Марта 2020

Гэтае пытанне сёння – адно з самых актуальных. Як паведамляецца на сайце ДУ Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у Беларусі адзначаецца сезонны рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі.

Спецыялісты нагадваюць правілы, выкананне якіх дазволіць знізіць рызыку інфіцыравання рэспіраторнымі захворваннямі, у тым ліку вірусамі грыпу і нашумелым каронавірусам новага тыпу (2019-nCoV).

Правіла 1. Чыстыя рукі – гарантыя таго, што вы не будзеце распаўсюджваць вірусы, дакранаючыся імі да рота і носа, а таксама навакольных людзей пасля таго, як, магчыма, краналіпаверхні брудных прадметаў. Пасля карыстання грамадскім транспартам, наведвання вуліцы, перад і пасля ўжывання ежы мыйце рукі вадой з мылам ці выкарыстоўвайце сродак для дэзінфекцыі рук. Трэба заўсёды мець пры сабе дадзены сродак і дэзінфікуючыя сурвэткі, каб у любой сітуацыі можна было працерці рукі.

Правіла 2. Рабіце рэгулярную вільготную ўборку памяшканняў, чыстку і дэзінфекцыю паверхняў з выкарыстаннем бытавых мыйных сродкаў. Асабліва старанна трэба мыць дзвярныя ручкі, поручні, сталы, крэслы, кампутарныя клавіятуры і мышкі, тэлефонныя апараты, пульты кіравання, панэлі аргтэхнікі агульнага карыстання і іншыя прадметы, да якіх датыкаецеся ў побыце і на працы.

Як мага часцей праветрывайце памяшканні і ўвільгатняйце паветра любымі даступнымі спосабамі.

Правіла 3. Пазбягайце або скараціце час знаходжання у месцах з вялікай колькасцю людзей (грамадскі транспарт, гандлёвыя цэнтры, канцэртныя залы і інш.). Засцерагайцеся блізкага кантакту з людзьмі, якія здаюцца нездаровымі, з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі (кашаль і чханне). Рэспіраторныя вірусы перадаюцца ад хворага чалавека да здаровага паветрана-кропельным шляхам (пры размове, чханні, кашлі). Таму старайцеся вытрымліваць да яго дыстанцыю не менш 1–1,5 м. Пазбягайце поціскаў рукі і пацалункаў пры прывітанні (да спынення сезона захворвання на ВРІ).

Выконвайце «рэспіраторны этыкет»: прыкрывайце рот і нос сурвэткай (хусткай), калі чхаеце ці кашляеце; выкарыстоўвайце аднаразовыя папяровыя сурвэткі (хусткі), якія выкідвайце адразу пасля выкарыстання; пры адсутнасці сурвэткі (хусткі) кашляць ці чхаць трэба ў згін локця; не дакранайцеся нямытымі рукамі да носа, рота і вачэй. Выкарыстоўвайце медыцынскую маску, калі даглядаеце хворага рэспіраторнай інфекцыяй або з яе прыкметамі.

Правіла 4. Здаровы лад жыцця павысіць натуральную супраціўляльнасць арганізма да інфекцыі. Часцей рабіце прагулкі на свежым паветры, высыпайцеся і прытрымвайцеся правіл рацыянальнага харчавання: на вашым стале павінны быць гародніна і садавіна, асабліва якая змяшчае вітамін С.

 Правіла 5. Пры з'яўленні сімптомаў рэспіраторнай інфекцыі, у тым ліку грыпу і каронавіруснай інфекцыі (павышэнне тэмпературы цела, дрыжыкі, слабасць, галаўны боль, закладзены нос, кан'юктывіт, кашаль, абцяжаранае дыханне, болі ў мышцах і г. д.), заставайцеся дома і выклікайце ўрача.

Калі да з'яўлення сімптомаў захворвання вы наведвалі Кітай ці іншыя краіны, дзе распаўсюджаны каронавірус (у папярэднія два тыдні), то выклікайце хуткую меддапамогу і паведаміце аб гэтым факце медработнікам. Дзеці з прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі павінны заставацца дома і не наведваць дашкольныя ўстановы і школы. Строга выконвайце ўсе прызначэнні і рэкамендацыі ўрача (пасцельны рэжым, прыём лекавых сродкаў). Каб не заразіць дзяцей, пажылых людзей, у тым ліку якія пакутуюць на хранічныя захворванні, максімальна абмяжуйце кантакты з імі. Калі вы будзеце вымушаныя мець зносіны з іншымі людзьмі, абавязкова выкарыстоўвайце медыцынскую маску.

Своечасовае лячэнне мінімізуе рызыку развіцця ўскладнення грыпу і каронавіруснай інфекцыі – пнеўманіі.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос

Считаете ли вы необходимым привлечение работников к административной ответственности за несоблюдение требований по охране труда?

Category: опрос, Total votes: 206