Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Высвятляюцца акалічнасці выбуху цвёрдапаліўнага катла

04 Мая 2020

Бераставіцкі райаддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расследуе прычыны атрымання тэрмічных апёкаў 37-гадовым работнікам аднаго з мясцовых сельгаспрадпрыемстваў. Як паведамляе сайт Следчага камітэта, сярод асноўных версій здарэння – парушэнне патрабаванняў аховы працы.

Следствам устаноўлена, што жывёлавод падчас начнога дзяжурства на малочна-таварным комплексе распаліў цвёрдапаліўны кацёл, а затым пайшоў аглядаць ферму. Праз некаторы час, вярнуўшыся ў кацельнае памяшканне, ён адкрыў топку, пасля чаго адбыўся магутны выбух з выкідам гарачай пары.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, у арганізацыі заставаўся адкрытым доступ да кацельнага памяшкання, прытым што адказная асоба па абслугоўванню катла не была прызначана. Запальваў кацёл без дазволу па сваім жаданні любы з работнікаў. Пацярпелы жывёлавод таксама не атрымліваў дазвол-допуск у якасці асобы, якая адказвае за забеспячэнне працы цеплавой гаспадаркі. Эксплуатацыя катла з сур'ёзнымі парушэннямі прывяла да НЗ і паслужыла  падставаю для распачынання крымінальнай справы па ч. 1 арт. 306 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання). Следчыя запатрабавалі неабходную тэхнічную дакументацыю, а таксама звесткі аб праходжанні работнікамі малочна-таварнай фермы інструктажоў па тэхніцы пажарнай бяспекі і ахове працы.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

 

 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны