Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:
info@otsz.by
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 4/2021)

23 Апреля 2021

У красавіцкім нумары часопіс друкуе матэрыял з  калегіі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, на якой былі падведзены вынікі працы па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб працы і аб ахове працы ў 2020 г., а таксама вызначана кола задач на бягучы год.

Што паказаў Год бяспекі ў сельскай гаспадарцы, у якой традыцыйна прысутнічае шырокі спектр небяспечных і шкодных вытворчых фактараў? Адказ на гэта пытанне – у публікацыі начальніка аддзела аховы працы, транспартнай і пажарнай бяспекі Мінсельгасхарча Беларусі Н. А. Гардзіенкі.

Галоўны тэхнічны інспектар працы Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі П. Н. Манько распавёў аб плане работы ФПБ па ажыццяўленні грамадскага кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў 2021 годзе ў арганізацыях краіны.     

У нумары прадстаўлены адказы на найбольш папулярныя пытанні, якія датычацца змяненняў шэрагу нарматыўных прававых актаў у сферы аховы працы, у тым ліку адказ на пытанне, як выканаць гігіенічныя нарматывы згодна з параметрамі фактараў вытворчага асяроддзя.

Чаму аўтаматызаваная вытворчасць абрала ў саюзнікі ахову працы, распавядаецца ў матэрыяле аб падыходах да арганізацыі СКАП на шчучынскім ТАА “Праймілк” – найбуйнейшым ва Усходняй Еўропе вытворцы інгрэдыентаў на аснове малочнай сыроваткі.

Дзве публікацыі часопіса з рэгіёнаў аб'яднаны адной тэмай: як да няшчасных выпадкаў прыводзяць пралікі ў арганізацыі працы. У тым ліку гаворка аб сітуацыях, калі работнікі выконваюць абавязкі, далёкія ад іх прафесійных навыкаў.

У красавіцкім нумары завяршаецца публікацыя рэкамендацый, як арганізаваць работы па эксплуатацыі і рамонце абсталявання і машын для мыцця і сушкі спецадзення, забруджанай радыёактыўнымі рэчывамі, а таксама як правесці дзяржтэхагляд колавых трактароў, прычэпаў да іх і самаходных машын.

Як правільна арганізаваць атэстацыю працоўнага месца слесара механазборачных работ і даць работніку адпаведныя кампенсацыі, распавяла начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва.

Нямала арганізацый у працэсе вытворчай дзейнасці сутыкаюцца з праблемай правільнага абыходжання са змываючымі і абясшкоджваючымі сродкамі са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Аб парадку работы з гэтымі небяспечнымі інгрэдыентамі – каментар інжынера па ахове навакольнага асяроддзя ААТ “Кіруючая кампанія холдынгу “Мінскі маторны завод” Д. Л. Дубаўца.

У дадатку да часопіса – пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2020 г. № 46 “Аб устанаўленні формаў кантрольных спісаў пытанняў (чэк-лістоў)”.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос
– Работніку ўстаноўлены рэжым няпоўнага працоўнага часу з 9:00 да 11:20; з 10:00 да 10:20 – час абедзеннага перапынку.
Рэжым работы, які прымяняецца ў наймальніка згодна з правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, – з 9:00 да 18:00.
Ці лічыцца работа па просьбе наймальніка з 16:30 да 18:00 звышурочнай, і як яе аплаціць?

Адказвае Вольга Васільеўна ЗБІТНЕВА, намеснік начальніка ўпраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь:

– Не, работа, выкананая работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны час, звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу ў межах поўнага працоўнага дня, не будзе лічыцца звышурочнай.
Згодна з ч. 2 арт. 119 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ТК) работа, выкананая работнікамі з няпоўным працоўным часам звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу, не прызнаецца звышурочнай.
У выпадку выканання работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны дзень, работы звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу аплаце падлягае фактычна адпрацаваны час без прымянення норм арт. 69 ПК.

Адказы на іншыя пытанні чытайце ў № 3, 2024 часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона”.