Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА «АХОВА ПРАЦЫ ІСАЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА» (№ 12/2020)

28 Декабря 2020

Змяненне шэрагу нарматыўных прававых актаў у сферы аховы працы прыкметна павялічыла колькасць зваротаў з просьбай растлумачыць нюансы заканадаўчых навацый. Адказы на найбольш папулярныя пытанні, якія ўзнікаюць у спецыялістаў-практыкаў, падрыхтавала кансультант аддзела аховы працы упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І.Г. Маршчак.

Ёмістныя збудаванні заўсёды былі свайго роду смяротнай пасткай для спецыялістаў, якія выконваюць работы ў замкнёных прасторах з парушэннем патрабаванняў бяспекі. Як не стаць ахвярай уласнай бестурботнасці падчас выканання падобных работ распавяла начальнік сектара аховы працы КПК ВКХ «Магілеўаблводаканал» А.Е. Каралева.

Пагаршэнне санітарна-эпідэміялагічнага становішча ў свеце, мутацыі вядомых бактэрый і вірусаў паставілі на парадак дня пытанне забеспячэння бяспечнага мыцця і сушкі бялізны пацыентаў інфекцыйных і сухотных аддзяленняў. На гэтай праблеме акцэнтуе ўвагу галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскі.

Прычыны, па якіх адбываюцца выпадкі вытворчага траўматызму ў сельгасарганізацыях, а таксама асноўныя меры, якія дазволяць зрабіць працу вяскоўцаў бяспечнай, у снежаньскім нумары часопіса пракаментавалі спецыялісты Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы.

У нумары таксама працяг публікацыі прыкладнага плана мерапрыемстваў па ахове працы на жывёлагадоўчых фермах у халодны перыяд года.

Як правільна аформіць дакументы пры замене адных СІА на іншыя? Для адказу на гэтае пытанне варта кіравацца новай рэдакцыяй Інструкцыі аб парадку забеспячэння работнікаў СІА, зацверджанай пастановай Мінпрацы і сацабароны Рэспублікі Беларусь ад 27 чэрвеня 2019 г. №30.

Апроч таго, у часопісе можна азнаёміцца з парадкам дзеянняў і пералікам дакументаў неабходных пры арганізацыі стажыроўкі і допуску да самастойнай працы.

Чым вызначаецца алгарытм узаемадзеяння заказчыка і падрадчыка ў забеспячэнні аховы працы пры выкананні работ падрадным спосабам? У снежаньскім нумары на гэтае пытанне адказвае інжынер, член грамадскага аб'яднання «Супольнасьць працоўнага права» У.П. Семіч.

Пра асаблівасці атэстацыі працоўнага месца прыбіральніка, да прыкладу, вытворчых або службовых памяшканняў распавядае начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А.М. Кавалёва. А намеснік начальніка Бабруйскага міжраённага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы і сацабароны М.В. Белы на прыкладзе канкрэтнага выпадку пракаментаваў асноўныя патрабаванні да выканання субпадрадных работ.

У дадатку да часопіса змешчаны пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2020 г. №100 “Аб тыпавых нормах бясплатнай выдачы сродкаў індывідуальнай абароны пры ажыццяўленнi дзейнасцi па выкарыстаннi атамнай энергіі”, а таксама пастановы, якія тычацца навучання і праверкі ведаў па пытаннях ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, праверкі органамі дзяржаўнага пажарнага нагляду дзяржаўных органаў і арганізацый.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны