Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 7/2019)

31 Июля 2019

Адкрываецца ліпеньскі нумар часопіса матэрыялам аб рабоце 16-й Беларуска-Расійскай канферэнцыі “Будучыня аховы працы – прафілактыка і культура бяспечнай працы”, якая прайшла на Брэстчыне. Гаворка на ёй ішла пра тое, якія напрамкі развіцця сферы аховы працы прадстаўнікі міністэрстваў працы і сацыяльнай абароны, органаў улады і арганізацый дзвюх краін лічаць найбольш перспектыўнымі.

Пытанні захавання здароўя працуючых былі разгледжаны ў Наваполацку і Полацку ў рамках III Міжнароднага навукова-практычнага форуму “Здароўе і бяспека на працоўным месцы”. Больш падрабязна аб праблемах, пра якія ішла гаворка падчас форуму, чытайце ў матэрыяле “Мэта – актыўнае прафесійнае даўгалецце”.

Часопіс працягвае публікацыю матэрыялаў пад рубрыкай “Год юбілею: рэгіён”, прысвечаных вопыту працы па прафілактыцы і скарачэнні вытворчага траўматызму ў розных рэгіёнах рэспублікі. На гэты раз у фокусе ўвагі – Магілёўская вобласць, дзе дасягнуць зніжэння ўзроўню вытворчага траўматызму і прафзахворвання маюць намер за кошт кантролю за выкананнем рэкамендацый мабільных груп і строгага захавання графікаў медаглядаў работнікаў.

Пра новыя патрабаванні, што прад'яўляюцца з 1 чэрвеня да эксплуатацыі грузапад’ёмных кранаў, ідзе гаворка ў артыкуле кансультанта упраўлення нагляду за бяспекай пад’ёмных збудаванняў і атракцыёнаў Дзяржпрамнагляду А. У. Блізнюка.

А начальнік упраўлення страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў БРУСП «Белдзяржстрах» Б. К. Бандарык знаёміць чытачоў са зменамі ў заканадаўстве аб абавязковым страхаваннi ад няшчасных выпадкаў і прафзахворванняў, якія ўступаюць у сілу з 1 верасня 2019 г.

Як правільна і без парушэнняў правесці атэстацыю працоўнага месца ўрача-стаматолага? На гэтае пытанне адказвае начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва.

У раздзеле “Асаблівая ўвага” галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскі распавядае пра патрабаванні бяспекі пры пескаструменнай і шротаструменнай апрацоўцы металаканструкцый.

Таксама у нумары – інфармацыя пра тое, як розныя нарматыўныя прававыя акты Рэспублікі Беларусь трактуюць тэрмін “работы з падвышанай небяспекай”, і якія віды работ трапляюць пад гэтае вызначэнне.

У бясплатным дадатку да часопіса – пастанова Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 19 красавіка 2019 г. № 33 “Аб мерапрыемствах тэхнічнага, тэхналагічнага (праверачнага) характару”.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны