Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 3/2020)

08 Апреля 2020

Год бяспекі працы ў сельскай гаспадарцы закліканы істотна знізіць узровень траўматызму ў галіне. Аб шляхах вырашэння пастаўленай задачы, прадугледжаных адпаведным планам, на старонках часопіса расказвае начальнік аддзела аховы працы, транспартнай і пажарнай бяспекі Мінсельгасхарча Н. А. Гардзіенка.

Яскравым прыкладам таго, як у рэгіёнах рэспублікі паралельна з развіццём буйнога шматпрофільнага бізнэсу фарміруецца эфектыўная сістэма кіравання аховай працы, без перабольшанняў можна назваць СЗАТ “Сервалюкс” – найбуйнейшага вытворцу і экспарцёра мяса птушкі. Як бяспека і ахова працы сталі вызначальнымі для іміджу кампаніі, карэспандэнту часопіса распавядае начальнік службы прамысловай бяспекі і аховы працы СЗАТ С. І. Дудзіцкі.

На любой будоўлі не абысціся без муляра. Пра асаблівасці атэстацыі па ўмовах працы гэтага працоўнага месца ў сакавіцкім нумары часопіса чытачам распавядае начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва.

Як забяспечыць правільную эксплуатацыю, тэхнічнае абслугоўванне, рамонт кампрэсарных і халадзільных установак рознага прызначэння? Падрабязныя рэкамендацыі па арганізацыі работ дае галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскі.

Пра тое, якія меры прымае Дэпартамент па нагляду за бяспечным вядзеннем работ у прамысловасці МНС Рэспублікі Беларусь для прадухілення небяспечных інцыдэнтаў на аб'ектах прамысловай бяспекі, ідзе гаворка ў матэрыяле з выніковай калегіі ведамства.

У дапамогу спецыялістам арганізацый працягваецца параўнальны аналіз патрабаванняў дзеючага дзяржаўнага стандарта СТБ 18001-2009 і праекта дзяржаўнага стандарта СТБ ISO 45001/ПР-1, на які хутка перайдуць арганізацыі рэспублікі.

Пра тое, як ад мікраклімату ў працоўнай зоне залежыць здольнасць чалавечага арганізма да тэрмарэгулявання, а адпаведна, і нармальная працаздольнасць, пра асаблівасці арганізацыі працоўных месцаў – матэрыял дацэнта УА “Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту” І. В. Прыходзькі.

Немалая доля няшчасных выпадкаў на вытворчасці звязаная з ужываннем работнікамі алкаголю. З тым, якія меры прымаюцца для паляпшэння сітуацыі, якая склалася ў арганізацыях Магілёўскай вобласці, у публікацыі “Алкаголь: вялікі боль” распавядае першы намеснік начальніка абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Д. У. Малахаў.

У артыкуле “Распаўсюджванне ртуці: пагроза лакальная і глабальная” спецыяліст Рэспубліканскага цэнтра аховы працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь А. У. Іове знаёміць чытачоў з маштабамі гэтай небяспекі і вопытам выдалення металу.

 

У дадатку да часопіса – Рэкамендацыі па распрацоўцы сістэмы кіравання аховай працы ў арганізацыі, распрацаваныя спецыялістамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны