Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА “АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА” (№ 10/2019)

30 Октября 2019

У кастрычніцкім нумары часопіса пад рубрыкай “Год юбілею – рэгіён” рэдакцыя завяршае серыю публікацый аб дзейнасці абласных камітэтаў па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, накіраванай на мінімізацыю вытворчага траўматызму, стварэнне здаровых і бяспечных умоў на працоўных месцах.

У прыватнасці, аб прынцыпах эфектыўнай прафілактыкі вытворчага траўматызму ў рэгіёне распавядае начальнік аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама А. Ц. Лосеў.

“Па прынцыпе адпаведнасці” – пад такім загалоўкам апублікаваныя нататкі з семінара, які адбыўся ў Слоніме, дзе кіраўнікі і спецыялісты па ахове працы прааналізавалі сітуацыю, звязаную з ростам вытворчага траўматызму ў Дзятлаўскім і Слонімскім раёнах Гродзеншчыны.

Яшчэ адна з публікацый кастрычніцкага нумара – аб вопыце работы Гродзенскага ТАА “Контэ Спа” – прыватнай кампаніі, якая стала адным з айчынных лідараў па вытворчасці бялізнавых і панчошна-шкарпэткавых вырабаў, а таксама па арганізацыі аховы працы і бяспекі на амаль 3 000 працоўных месцаў.

Першы намеснік дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь А. Ул. Семіч зацікавіць спецыялістаў каментарыем аб зменах у Правілах расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці, а таксама прафесійных захворванняў.

На падставе інфармацыі, прадстаўленай Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, мы раскажам аб зацвярджэнні новай рэдакцыі Інструкцыі аб парадку забеспячэння работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, тэкст якой таксама размешчаны ў нумары.

Падзенне з лясоў, падмосцяў, прыстаўных драбін – адны з найбольш распаўсюджаных відаў вытворчага траўматызму ў арганізацыях рэспублікі. Пра тое, як прадухіліць небяспечную тэндэнцыю пры выкарыстанні сродкаў падмошчвання, расказвае галоўны дзяржаўны інспектар Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Я. М. Білан.

Як у адпаведнасці з патрабаваннямі міжгаліновых правілаў па ахове працы прызначыць адказную асобу пры правядзенні пагрузачна-разгрузачных работ? На гэтае пытанне адказвае эксперт-аўдытар па якасці ў галіне сертыфікацыі сістэм кіравання аховай працы В. А. Акуленка.

Часопіс таксама працягвае цыкл публікацый аб тым, як абараніць ад траўмаў навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў ходзе работ з выкарыстаннем складанага абсталявання, станкоў і электраінструмента.

У 2018 г. электратраўмы з'яўляліся адным з асноўных фактараў, якія прыводзілі да гібелі работнікаў на вытворчасці. Як засцерагчыся ад паражэння электрычным токам і аказаць першую дапамогу пацярпелым – у матэрыяле, прадастаўленым Рэспубліканскім цэнтрам аховы працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва распавядае пра асаблівасці атэстацыі працоўных месцаў прараба і майстра будаўнічых і мантажных работ.

Якімі нарматыўнымі дакументамі варта карыстацца пры арганізацыі рамонту аўтатранспартных сродкаў, каб выканаць неабходныя меры бяспекі і патрабаванні аховы працы, распавядае галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскі.

У дадатку да часопіса апублікаваныя Тыпавыя нормы бясплатнай выдачы сродкаў індывідуальнай абароны работнікам вытворчасцяў лёгкай прамысловасці, зацверджаныя пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 19 чэрвеня 2019 г. № 26.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны