Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА «АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА» (№ 5/2020)

22 Мая 2020

Майскі нумар часопіса адкрываецца гарачай тэмай – яна датычыцца, перш за ўсё, вытворчай сферы, дзе невыкананне гігіенічных патрабаванняў можа аказваць неспрыяльны ўплыў на працаздольнасць і здароўе работнікаў. Аб шкодных і небяспечных фактарах вытворчага асяроддзя i працоўнага працэсу распавядае галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасцii сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскі.

У матэрыяле “Няшчасны выпадак на канвееры: храналогія памылак” галоўны дзяржаўны інспектар Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. В. Мацкевіч аналізуе практыку прафілактыкі НЗ на вытворчасці, калі ў іх у рознай ступені вінаватыя абодва бакі: і працаўнік, і працадаўца.

Хімічныя рэчывы здольныя аказваць негатыўнае ўздзеянне на здароўе фармацэўтаў, якія штодня кантактуюць з многімі лекавымі прэпаратамі. Начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасцii сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва распавядае, як выявіць разнастайныя прафесійныя рызыкі ў ходзе атэстацыі працоўнага месца фармацэўта.

У канцы 2019 г. набыла сілу Інструкцыя аб парадку правядзення абавязковых і пазачарговых медыцынскіх аглядаў работнікаў, зацверджаная пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 29 ліпеня 2019 г. № 74. Пра тое, якія карэктывы спатрэбілася ўнесці ў афармленне спісаў на медагляд, чытачы таксама даведаюцца з майскага нумара часопіса.

Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва” з'яўляецца ключавым заканадаўчым актам па многіх аспектах дзейнасці. Інжынер, член грамадскага аб'яднання “Супольнасць працоўнага права” У. П. Семіч характарызуе пералік НПА, прынятых у развіццё Дэкрэта № 7, якія ўстанаўліваюць патрабаванні да пажарнай бяспекі і санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні.

Бяспечнай эксплуатацыі спецыяльных аўтатранспартных і пагрузачных сродкаў прысвечаны адразу некалькі публікацый у нумары. У прыватнасці, гаворка ідзе пра інструкцыю па бяспечным выкананні шынамантажных работ у сельгасарганізацыях, а таксама аб рэкамендацыях па эксплуатацыі падлогавага бязрэйкавага транспарту.

Вібрацыя – адзін з найбольш распаўсюджаных шкодных фактараў вытворчай і транспартнай галіны. На пытанне, як правільна вызначаць дапушчальны ўзровень вібрацыі, адказвае дацэнт кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту кандыдат тэхнічных навук І. В. Прыходзька.

Прадстаўнік Рэспубліканскага цэнтра аховы працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Т. М. Сушынская закранула яшчэ адну актуальную праблему, якая раз-пораз ўзнікае ў шэрагу арганізацый, – асаблівасці аказання першай дапамогі работнікам пры алкагольным ап'яненні.

У дадатку да часопіса апублікаваны зборнік дакументаў «Грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы».

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны