Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:
info@otsz.by
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА «АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА» (№ 4/2020)

23 Апреля 2020

Пытанні выканання працоўнага заканадаўства, стану вытворчага траўматызму разгледжаны на калегіі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Аб праблемах, якія на ёй абмяркоўваліся, а таксама аб актуальных задачах, якія стаяць перад Дзяржінспекцыяй, можна даведацца з матэрыялу “Выкананне заканадаўчых патрабаванняў як прыярытэт аховы працы”.

Пра тое, як прафсаюзы супрацоўнічаюць з рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі ўраду, а таксама мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі у сферы прафілактыкі вытворчага траўматызму, на старонках часопіса расказвае галоўны тэхнічны інспектар працы Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі П. М. Манько.

Кіраўнікам і спецыялістам сельгасарганізацый адрасаваны цэлы шэраг матэрыялаў красавіцкага нумару, якія аб'яднаны актуальнай тэмай забеспячэння бяспекі работнікаў аграпрамысловага комплексу. У іх даецца вычарпальная інфармацыя аб тым, як скласці план мерапрыемстваў па ўмацаванні аховы працы, транспартнай і пажарнай бяспекі падчас палявых работ, стварыць для сельскіх працаўнікоў неабходныя санітарна-бытавыя ўмовы, дакладна правесці атэстацыю па ўмовах працы рабочага месца жывёлавода, а таксама распрацаваць інструкцыю па правядзенні работ на вышыні.

Як правільна арганізаваць перадсменны агляд работнікаў і сфармаваць у арганізацыі адпаведную нарматыўную базу? Адказ на гэта пытанне, а таксама ўзоры неабходных лакальных прававых актаў чытачы знойдуць у публікацыі “Арганізацыя і правядзенне агляду работнікаў на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага ап'янення”.

Наколькі цяжкімі могуць быць наступствы невыканання мер бяспекі на працоўных месцах, распавядаецца ў матэрыяле галоўнага дзяржаўнага інспектара Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы І. В. Мацкевіч, апублікаваным пад рубрыкай “Расследаванне і аналіз”.

Што трэба ведаць аб тэрмінах эксплуатацыі СІА і на якія асноўныя моманты варта звяртаць увагу пры правядзенні закупкі, каб набыць якасныя сродкі абароны, якія праслужаць належны тэрмін? Разабрацца ў гэтым пытанні дапаможа дырэктар Мясцовага фонду сучасных сродкаў бяспекі працы З. А. Паўловіч.

Рэпартаж з Міжнароднай спецыялізаванай выставы “Рабочая вопратка. Бяспека і ахова працы ў Беларусі – 2020”, якая адбылася ў Мінску, пазнаёміць з навінкамі на рынку сродкаў індывідуальнай абароны.

У бясплатным дадатку да часопіса – Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2008 г. № 356-З“Аб ахове працы”.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос
– Работніку ўстаноўлены рэжым няпоўнага працоўнага часу з 9:00 да 11:20; з 10:00 да 10:20 – час абедзеннага перапынку.
Рэжым работы, які прымяняецца ў наймальніка згодна з правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, – з 9:00 да 18:00.
Ці лічыцца работа па просьбе наймальніка з 16:30 да 18:00 звышурочнай, і як яе аплаціць?

Адказвае Вольга Васільеўна ЗБІТНЕВА, намеснік начальніка ўпраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь:

– Не, работа, выкананая работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны час, звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу ў межах поўнага працоўнага дня, не будзе лічыцца звышурочнай.
Згодна з ч. 2 арт. 119 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ТК) работа, выкананая работнікамі з няпоўным працоўным часам звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу, не прызнаецца звышурочнай.
У выпадку выканання работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны дзень, работы звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу аплаце падлягае фактычна адпрацаваны час без прымянення норм арт. 69 ПК.

Адказы на іншыя пытанні чытайце ў № 3, 2024 часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона”.