Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСАПІСА «АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА» (№ 6/2020)

10 Июня 2020

Чэрвеньскі нумар адкрываюць матэрыялы прамой лініі, прымеркаванай да Сусветнага дня аховы працы, асноўнай тэмай якога стала прафілактыка каронавіруса COVID-19 на працоўных месцах. На пытанні чытачоў часопіса адказвалі начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. А. Карчэўскі і намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь А.А. Буглак.

 

У нумары таксама прадстаўлена часопісная версія штогадовага традыцыйнага дакладу ўраду аб выкананні заканадаўства аб працы і аб ахове працы ў Рэспубліцы Беларусь у 2019 г.

 

Што варта ведаць і ўлічваць для забеспячэння бяспекі пры дэзiнфекцыi, дэзiнсекцыi, дэзактывацыі і дэратызацыі памяшканняў? На гэта пытанне адказвае галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П.Я. Краўчынскі.

 

Аб удасканаленні галіновай сістэмы кіравання аховай працы, выкананні комплекснага плана мерапрыемстваў па забеспячэнні бяспекі вытворчай дзейнасці ў арганізацыях канцэрна “Беллеспаперапрам” распавядае начальнік упраўлення энергазберажэння, экалогіі і аховы працы канцэрна С.В. Аўгусцінчык.

 

Начальнік аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь А.У. Сідарэнка анализуе найбольш распаўсюджаныя парушэнні, якія дапускаюць работнікі лесасек, а таксама дае рэкамендацыі, як іх пазбегнуць.

 

Аб удасканаленні дзеючага заканадаўства, якое прадугледжвае дбайнае і ўсебаковае расследаванне ўсіх прычын і абставінаў няшчасных выпадкаў на вытворчасці, а таксама прафесійных захворванняў –каментар інжынера, члена грамадскага аб'яднання «Супольнасьць працоўнага права» У.П. Семіча.

 

Для стварэння ўмоў, якія забяспечваюць захаванне жыцця і здароўя работнікаў, у Брэсце дзейнічае Палажэнне аб сістэме кіравання аховай працы. Яно зацверджана рашэннем Брэсцкага гарвыканкама. Як дадзенае рашэнне рэалізуецца на практыцы – рэдакцыі часопіса распавёў першы намеснік старшыні Брэсцкага гарвыканкама В.У. Краўчук.

 

Цукровы дыябет – адно з найбольш распаўсюджаных захворванняў работникаў, але і з ім, пры выкананні неабходных рэкамендацый медыкаў, можна весці паўнавартасны лад жыцця. Што трэба ведаць пра цукровы дыябет і як правільна аказаць дапамогу пры гэтым захворванні на старонках часопіса распавялі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра аховы працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

 

У нумары таксама размешчаны шэраг дакументаў: тыпавая інструкцыя па ахове працы пры аказанні медыцынскай дапамогі ў арганізацыях аховы здароўя хірургічнага профілю, тыпавая інструкцыя па ахове працы пры аказанні медыцынскай дапамогі ў арганізацыях аховы здароўя тэрапеўтычнага (педыятрычнага) профілю, а таксама пералік прыкладных мерапрыемстваў па ўмацаванні аховы працы, пажарнай бяспекі, захаванні санітарных норм і правілаў пры вытворчасці спірту і лікёра-гарэлачных вырабаў.

У дадатку да часопіса апублікаваныя матэрыялы аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў і ахове працы іх удзельнікаў.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

 

 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны