Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСАПІСА «АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА» (№ 6/2019)

24 Июня 2019

Адкрывае червеньскі нумар  прамая тэлефонная лінія з чытачамі, прымеркаваная да Сусветнага дня аховы працы. На пытанні, якія паступілі на электронную пошту і па рэдакцыйным тэлефоне, адказалі намеснік начальніка ўпраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. М. Камянецкая і першы намеснік дырэктара Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь А. У. Семіч.

 

На працягу многіх гадоў беларуская сталіца мае найменшы паказчык каэфіцыента частаты вытворчага траўматызму. У артыкуле «Сталічны стандарт» старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Ж. А. Рамановіч распавядае пра тое, як забяспечваецца бяспека грамадзян, якія працуюць на мінскіх прадпрыемствах.

Мінскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў № 3 па выніках сталічнага агляду-конкурсу ў сферы аховы працы за 2018 г. заняў першае месца сярод арганізацый невытворчай сферы. Як атрымалася дасягнуць такога выніку, у чэрвеньскім нумары часопіса распавядаюць начальнік аддзела аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама Н. К. Несцяровіч і дырэктар дома-інтэрната А. С. Варэнік.

Як сведчаць дадзеныя рэспубліканскай арганізацыі АСВОД, цяперашняе лета абяцае сумную статыстыку па ліку ахвяр на вадзе. Галоўны спецыяліст аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскі распавядае, чым рызыкуюць нават дасведчаныя плыўцы і вадалазы, парушаючы правілаў бяспекі.

Памочнік выхавальніка ў дзіцячым садзе – пасада не радавая: ён актыўна ўдзельнічае ў апрананні, мыцці, кармленні, суправаджае дзяцей на лячэбна-прафілактычныя мерапрыемствы і г. д. Начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва адказвае чытачам на надзённае пытанне: ці трэба праводзіць атэстацыю працоўнага месца памочніка выхавальніка ва ўстановах дашкольнай адукацыі і ці ёсць для гэтага падставы?

Фізічная культура і спорт – важная частка жыцця не толькі прафесійных спартсменаў, але і любога сучаснага чалавека. Аднак грэбаванне патрабаваннямі бяспекі падчас трэніровак вядзе да траўмаў. Як іх пазбегнуць, на старонках часопіса расказвае інжынер, член грамадскага аб'яднання «Супольнасьць працоўнага права» У. П. Семіч.

У матэрыяле «Няшчасны выпадак на ферме» галоўны дзяржаўны інспектар Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Я. Н. Білан закранае такую надзвычай вострую для АПК праблему, як выкарыстанне няспраўнага сельгасабсталявання, ды яшчэ работнікам у стане алкагольнага ап'янення.

Працяг тэмы прадухілення няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія прыводзяць да гібелі работнікаў, у публікацыі першага намесніка начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы В. А. Гладкіх «Падзенне, якога магло не быць».

Таксама ў чэрвеньскім нумары – каментар да Тыпавой інструкцыі па ахове працы пры выкананні ультрагукавых даследаванняў у арганізацыях аховы здароўя, адказ на пытанне, што рабіць у выпадку ўкусу атрутных змей і еляшчоў, а таксама хатніх і дзікіх жывёл.

У дадатку да часопіса – пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 сакавіка 2019 г. № 213 “Аб дзяржаўным энергетычным і газавым наглядзе” і пастанову Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 3 красавіка 2019 г. №2 4 “Аб зацвярджэнні Тыпавой інструкцыі па ахове працы пры выкананні ультрагукавых даследаванняў у арганізацыях аховы здароўя”.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны