Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:
info@otsz.by
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСАПІСА «АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА» (№ 5/2019)

22 Мая 2019

Работа па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы ў арганізацыях канцэрна “Белнафтахім” і Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь абмяркоўвалася на семінары з удзелам намесніка Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. Р. Старавойтава і начальніка ўпраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Мінпрацы і сацабароны І. А. Карчэўскага, які адбыўся ў ААТ “Гомельскі хімічны завод”. Аб напрамках, якія прызнаныя найбольш перспектыўнымі, ідзе гаворка ў матэрыяле “Кампетэнтнасць, стымул і кантроль”.

У рубрыцы “Год юбілею: рэгіён” публікуецца артыкул старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама А. М. Христофорова “У прыярытэце – прынцып прафілактыкі”. У ім распавядаецца аб сістэмнай рабоце, наладжанай у вобласці для прадухілення вытворчых рызык, захавання жыцця і здароўя працаўнікоў.

Падрабязная інфармацыя пра тое, якія меры трэба прыняць, каб забяспечыць бяспеку пры разборцы аварыйных будынкаў і збудаванняў, даецца ў публікацыі галоўнага спецыяліста аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскага ў рубрыцы “Асаблівая ўвага”.

Вопытам выкарыстання мабільнага прыкладання “Viber” у працы па ахове працы дзеліцца вядучы інжынер па ахове працы ЭРУП “Пуцявая машынная станцыя № 116” Беларускай чыгункі К. В. Цыганкоў ў матэрыяле “У рэжыме анлайн”.

У дарожна-будаўнічай галіне нямала прафесій са шкоднымі і цяжкімі ўмовамі працы. Адна з іх – асфальтабетоншчык. Пра тое, як пісьменна правесці атэстацыю яго працоўнага месца, ідзе гаворка ў матэрыяле начальніка ўпраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёвай.

Кіраўнікам і спецыялістам дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў адрасаваны матэрыял пра шматступенную абарону ад пажараў, якая выкарыстоўваецца ў ААТ “Івацэвічдрэў”.

У публікацыі «Працаваць зыходзячы з рызык» распавядаецца аб мерах, за кошт якіх атрымоўваецца знізіць рызыку траўматызму на торфабрыкетных прадпрыемствах ДВА “Белпалівагаз”.

У дадатку да майскага нумара часопіса – даклад аб выкананні заканадаўства аб працы і аб ахове працы ў Рэспубліцы Беларусь у 2018 годзе.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос
– Работніку ўстаноўлены рэжым няпоўнага працоўнага часу з 9:00 да 11:20; з 10:00 да 10:20 – час абедзеннага перапынку.
Рэжым работы, які прымяняецца ў наймальніка згодна з правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, – з 9:00 да 18:00.
Ці лічыцца работа па просьбе наймальніка з 16:30 да 18:00 звышурочнай, і як яе аплаціць?

Адказвае Вольга Васільеўна ЗБІТНЕВА, намеснік начальніка ўпраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь:

– Не, работа, выкананая работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны час, звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу ў межах поўнага працоўнага дня, не будзе лічыцца звышурочнай.
Згодна з ч. 2 арт. 119 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ТК) работа, выкананая работнікамі з няпоўным працоўным часам звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу, не прызнаецца звышурочнай.
У выпадку выканання работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны дзень, работы звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу аплаце падлягае фактычна адпрацаваны час без прымянення норм арт. 69 ПК.

Адказы на іншыя пытанні чытайце ў № 3, 2024 часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона”.