Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ІНДЭКС ПАДПІСКІ 748052
Выберыце нумар:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
8 (017) 203-19-97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

ВЫЙШАЎ ЧАРГОВЫ НУМАР ЧАСОПІСА "АХОВА ПРАЦЫ І САЦЫЯЛЬНАЯ АБАРОНА" (№ 9/2019)

17 Сентября 2019

Аб новаўвядзеннях у Працоўным кодэксе Рэспублікі Беларусь, якія ўступяць у сілу ў канцы студзеня будучага года, ідзе гаворка ў артыкуле намесніка Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. Р. Старавойтава.

Пытанні выканання працоўнага заканадаўства, стану вытворчага траўматызму разгледжаныя на калегіі Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Аб праблемах, якія на ёй абмяркоўваліся, і прынятых рашэннях можна даведацца з матэрыялу “Зніжэнне ёсць, але праблемы застаюцца”.

Пад рубрыкай “Год юбілею: рэгіён” аб рэалізацыі прынцыпаў дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, накіраванай на звядзенне да мінімуму вытворчага траўматызму, распавядае старшыня камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама П.Л. Шуцько.

З патрабаваннямі Правілаў па ахове працы пры выкананні будаўнічых работ, якія ўступілі ў сілу 31 ліпеня 2019 г., чытачоў знаёміць намеснік начальніка ўпраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І.М. Камянецкая. Поўны тэкст Правілаў апублікаваны ў бясплатным дадатку да вераснёвага нумары часопіса.

Пра асаблівасці вытворчасці вырабаў з гумы і пластмас і звязяных з ім рызыках – артыкул галоўнага спецыяліста аддзела аховы працы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама П. Я. Краўчынскага.

Як зрабіць бяспечнымі работы па тэхнічным абслугоўванні і рамонце службовага аўтамабіля з прыцягненнем кіроўцы, не парушаючы пры гэтым заканадаўства аб ахове працы, распавядае эксперт-аўдытар па якасці ў галіне сертыфікацыі сістэм кіравання аховай працы па СТБ 18001 “Сістэмы кіравання аховай працы. Патрабаванні” В. А. Акуленка.

“У прафесію – з цвёрдым веданнем правілаў аховы працы” – у матэрыяле пад такой назвай у вераснёвым нумары працягваецца размова аб тым, як пазбегнуць траўмаў і няшчасных выпадкаў пры навучанні ў майстэрнях устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Прафесія каваля дагэтуль запатрабавана на многіх прамысловых прадпрыемствах, у тым ліку і тых, дзе вырабляюць кованыя вырабы, якія карыстаюцца попытам. Пра тое, як правільна правесці атэстацыю працоўнага месца каваля, распавядае начальнік упраўлення дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы і аховы працы камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінскага аблвыканкама А. М. Кавалёва.

Таксама ў нумары – матэрыялы па іншых актуальных праблемах у сферы аховы працы: псіхалагічныя аспекты асобы і калектыву як аб'екта кіравання ў СКАП, камбінаванае ўздзеянне шуму і вібрацыі на арганізм, а таксама аказанне першай дапамогі ў выпадку вытворчага траўматызму.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос

Считаете ли вы необходимым привлечение работников к административной ответственности за несоблюдение требований по охране труда?

Category: опрос, Total votes: 180