Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Выдавецтва рыхтуе падарункі

27 Ноября 2019

Напярэдадні навагодніх і калядных святаў РУП Выдавецтва Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі прапануе ўстановам краіны набыць для падшэфных школ, дзіцячых дамоў і дамоў сямейнага тыпу кнігі беларускіх і замежных аўтараў. Выдатным падарункам, на думку выдаўцоў, кнігі могуць стаць і для юных удзельнікаў агульнарэспубліканскай дабрачыннай навагодняй акцыі Нашы дзеці.

Спіс новых выданняў вялікі, у многіх з іх у займальнай форме распавядаецца пра культуру, гісторыю і прыроду Беларусі. Як разлічваюць у РУП “Выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, маляўнічыя і змястоўныя кнігі прынясуць дзецям розных узростаў масу станоўчых эмоцый, стануць надзейным дарадцам і правадніком у свет нязведанага.

Малодшым школьнікам адрасавана аповесць-казка папулярнага беларускага пісьменніка А. Карлюкевіча “Прыгоды Максімкі на Бацькаўшчыне і ў розных краінах свету”. З яе галоўным героем можна пабываць на такім загадкавым кантыненце, як Афрыка, акунуцца ў свет пацешных прыгод.

А з кнігай “У пагоні за ветрам” чытачы зробяць падарожжа ў свет свабодалюбных вятроў, даведаюцца, адкуль яны бяруцца, як вымераць іх сілу і ці можна злавіць.

Многія выданні прынясуць і практычную карысць. У прыватнасці, кніга “Як быць героем ў небяспечнай сітуацыі” распавядае пра тое, як правільна дзейнічаць у надзвычайных абставінах, выйсці з іх цэлым.

Выдавецтва гатова арганізаваць дастаўку кніг заказчыкам, аказаць кансультацыйна-інфармацыйную падтрымку.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны