Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Вопыт – яшчэ не гарантыя

16 Ноября 2019

У студзені – кастрычніку ў арганізацыях Рагачоўскага раёна адбылося 3 няшчасныя выпадкі з цяжкім і 1 – са смяротным зыходам. Такім чынам, даводзіцца канстатаваць: у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года ў рэгіёне адзначаны рост вытворчага траўматызму.

Як паведаміла падчас раённага дня аховы працы начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Рагачоўскага райвыканкама Л. А. Бязручанка, асноўнай прычынай НЗ з’яўляюцца асабістая неасцярожнасць, парушэнні патрабаванняў па ахове працы саміх пацярпелых і нават форс-мажор – удар у работніка маланкай. Тым не менш у плане бяспекі застаецца шэраг пытанняў да работадаўцаў. У прыватнасці, ёсць шмат праблем з забеспячэннем працоўнай дысцыпліны, сустракаюцца факты допуску да работ супрацоўнікаў, якія не валодаюць адпаведнай кваліфікацыяй. Яшчэ адна вострая тэма – фармалізм інструктажоў. Паводле слоў начальніка Жлобінскага міжраённага аддзела Гомельскага абласнога ўпраўлення дзяржаўнай інспекцыі працы І. С. Кавалеўскай, у асобных рэгіёнах нават адзначаюцца выпадкі, калі здзяйняюцца запісы аб правядзенні інструктажоў з работнікамі, якія ў гэты дзень адсутнічалі на сваіх працоўных месцах.

Работадаўцам таксама неабходна звярнуць увагу, што часцей за ўсё НЗ адбываюцца з працоўнымі, якія маюць сярэдні ўзрост 45 гадоў і як мінімум 10-гадовы стаж работы па цяперашняй спецыяльнасці. “ Іншымі словамі, гаворка ідзе аб людзях, якія абсалютна ўпэўненыя, што ўжо ўсё ўмеюць і ўсё ведаюць. Аднак, як сведчыць статыстыка, гэта далёка не так, таму веды па ахове працы трэба пастаянна абнаўляць”, – падкрэсліў намеснік начальніка аддзела дзяржаўнай экспертызы ўмоў і аховы працы камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама В. Я. Сафонаў.

Апроч таго, удзельнікі раённага дня аховы працы абмеркавалі змяненні ў правілах расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафзахворванняў, пытанні электрабяспекі, дзейнасці грамадскіх інспектараў працы і азнаёміліся з вопытам работы па забеспячэнні аховы працы ў ААТ “СГЦ “Зарэчча”.

С. І. Грыб

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны