Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Ва УСК па Брэсцкай вобласці прааналізавалі прычыны вытворчага траўматызму ў рэгіёне

29 Июля 2020

Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці насельніцтва – адзін з асноўных прыярытэтаў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым, у адпаведнасці з п. 32 Канцэпцыі, зніжэнне колькасці працаздольнага насельніцтва, у тым ліку з прычыны вытворчага траўматызму, разглядаецца ў якасці адной з унутраных пагроз нацыянальнай бяспекі і патрабуе адэкватнай рэакцыі з боку ўпаўнаважаных органаў.

Як паведамляецца на сайце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, ва ўпраўленні СК па Брэсцкай вобласці прааналізавалі прычыны гібелі і траўміравання грамадзян на вытворчасці ў першым паўгоддзі 2020 г. i падрыхтавалі адпаведныя прапановы ва ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы і арганізацыі.

Усяго рэгіянальнымі следчымі падраздзяленнямі зарэгістраваны 151 выпадак вытворчага траўматызму, 6 з якіх – са смяротным зыходам. Так, у маі на адным з прадпрыемстваў Ганцавіцкага раёна 40-гадовы рабочы пры руху на пагрузчыку заднім ходам наехаў на пласт дранкі і пілавіння. У выніку машына стала перакульвацца на бок, мужчына выпаў з кабіны, а зверху яго прыціснуў пагрузчык. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў рабочы памёр на месцы. Ганцавіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта працягваецца праверка па гэтым факце.

Часцей за ўсё, адзначаюць у СК, траўміраванне работнікаў адбывалася пры выкананні дахавых і іншых будаўнічых работ (у тым ліку рамонтных), пагрузачна-разгрузачных работ, а таксама работ на станках, прэсах, здрабняльніках, істужачных канвеерах і г. д.

Аналіз матэрыялаў праверак і крымінальных спраў паказвае: адной з прычын няшчасных выпадкаў на вытворчасці з'яўляецца невыкананне кіраўнікамі і ўпаўнаважанымі спецыялістамі службовых абавязкаў па ахове працы. Такі факт меў месца, да прыкладу, у адным з сельгаспрадпрыемстваў Пружанскага раёна ў сакавіку. У рамонтнай майстэрні 39-гадовы трактарыст-машыніст рамантаваў прычэп-раскідвальнік. У гэты час з кран-бэлькі сарваўся двухколавы балансір, у выніку чаго работнік атрымаў цялесныя пашкоджанні і памёр на месцы. У ходзе даследчай праверкі ўстаноўлена: да гібелі рабочага прывялі дзеянні загадчыка рамонтнай майстэрні, які дапусціў правядзенне работ з парушэннем патрабаванняў бяспекі. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па частцы другой арт. 306 (парушэнне правілаў аховы працы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Расследаванне працягваецца.

Часцяком і пацярпелыя парушаюць працоўную дысцыпліну, патрабаванні тэхнічных і нарматыўных прававых актаў па ахове працы, а таксама ігнаруюць элементарныя патрабаванні па забеспячэнні сваёй бяспекі.

Так, у студзені бягучага года на будаўнічым аб'екце ў Пінску 55-гадовы цясляр падчас мантажу металічных планак зваліўся з вышыні 8 м на тратуар, у выніку чаго памёр ад цялесных пашкоджанняў. Праверкай устаноўлена, што работнік груба парушыў інструкцыі па ахове працы: не выкарыстоўваў пры перамяшчэнні па схіле даху сродкі індывідуальнай абароны, якімі быў забяспечаны, што і прывяло да падзення. Па выніках праверкі Пінскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта прынята рашэнне адмовіць ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

У студзені бягучага года 31-гадовая лабарант-мікрабіёлаг бярозаўскага філіяла аднаго з прадпрыемстваў пры адборы пробаў затушыла прымус задзіманнем, хоць павінна была накрыць агеньчык каўпачком. Вынік такой бестурботнасці – апёкі твару. Праверкай устаноўлена: жанчына парушыла інструкцыю па ахове працы, што і стала прычынай здарэння. Следчым прынята рашэнне аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

У мэтах забеспячэння асабістай бяспекі на працоўным месцы УСК па Брэсцкай вобласці рэкамендуе:

– вывучыць і няўхільна выконваць патрабаванні інструкцый па ахове працы;

– выкарыстоўваць неабходныя сродкі індывідуальнай абароны і страховачныя прыстасаванні;

– да пачатку выканання работ пераканацца ў правільнасці арганізацыі працоўнага месца;

– праверыць спраўнасць і працаздольнасць станкоў, установак, агрэгатаў;

– выконваць толькі тыя работы, на выкананне якіх маецца допуск.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны