Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Унесены змяненні ў Працоўны кодэкс

26 Июля 2019

Падпісаны Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам Закон «Аб змяненні законаў» уносіць шэраг змяненняў у Працоўны кодэкс. Яны накіраваныяна стварэнне ўмоў для эфектыўнай і гнуткай занятасці грамадзян, а таксама пашырэнне сацыяльна-працоўных гарантый работнікаў.

Аб асноўных навацыях у працоўным заканадаўстве ішла размова на прэс-канферэнцыі з удзелам намесніка Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. Р. Старавойтава. Ён, у прыватнасці, адзначыў, што змены ў ПК сталі вынікам сумеснай працы Мінпрацы і сацабароны, Федэрацыі прафсаюзаў, Канфедэрацыі прамыслоўцаў, прадпрымальнікаў (наймальнікаў), а таксама дэпутатаў, якія актыўна ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы праекта Закона. Дакумент, па словах І. Р. Старавойтава, атрымаўся цалкам збалансаваным, ён дае дадатковыя гарантыі работнікам, а таксама ўлічвае інтарэсы наймальнікаў, сучасныя тэндэнцыі працоўных адносін. У абноўленым Працоўным кодэксе змененыябольш за 200 артыкулаў –з мэтай імплементацыі раней прынятых нарматыўных дакументаў, прывядзення працоўнага заканадаўства ў адпаведнасць з практыкай і надання яму гнуткасці.

І. Р. Старавойтаў вылучыў некалькі асноўных напрамкаў, якія адлюстроўваюць сутнасць навацый у Працоўным кодэксе. Перш за ўсё, у Працоўны кодэкс унесены нормы, замацаваныя актамі, прынятымі кіраўніком дзяржавы. Гаворка ідзе пра дэкрэтыПрэзідэнта: № 5 «Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаўарганізацый» і 29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносінаў, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны», якім закладзены асновы кантрактнай формы найму.

Да прыкладу, адна з норм Дэкрэта № 5, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2015 г.,змена тэрмінаў папярэджання работнікаў аб змяненні істотных умоў працы. Перш быў уведзены тыднёвы тэрмін. Аднак практыка паказала, што гэтага мала,і калегіяльна было вырашана павялічыць гэты тэрмін да 1 месяца з разлікам, што адпаведныя змены будуць унесены і ў Дэкрэт.

З'явіўся асобныраздзел, якітычыцца рэгулявання працы тых, хтопрацуепа кантракце. У імпрадугледжаныягарантыі па працягу кантракта для работнікаў перадпенсійнага ўзросту, жанчын, якія выхоўваюць дзяцей.

Адна з навацый ПК арт. 186, якімпрадугледжаны адпачынакбацьку/айчымупры нараджэнні дзіцяці. Каб стварыць спрыяльны мікраклімат у сям'і,наймальнік абавязаны прадаставіць адпачынакбацьку на 14 неаплатных дзён, якія можна ўзяць на працягу паўгода пасля нараджэння дзіцяці. Акрамя таго, калектыўны дагавор можа падоўжыць бацькоўскі адпачынак і дазволіцьаплачвацьяго.

Змены закранулі працу жанчын, якія выхоўваюць дзяцей ва ўзросце да 14 гадоў (або дзяцей-інвалідаў да 18 гадоў), у прыватнасці, ім зняты абмежаванні на паездкі ў службовыя камандзіроўкі або выхад на звышурочную працу, а таксама ў начны час. У арт. 263 прадугледжана такая магчымасць, але толькі са згоды жанчыны. На думку заканадаўцаў, гэта станоўча адаб'ецца на перспектывах кар'ернага росту жанчын.

Больш дэталёва з навінамі ў Працоўным кодэксе можна азнаёміцца на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у раздзеле«Новае ў працоўным заканадаўстве».

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны