Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

У лютым адбудзецца Міжнародная спецыялізаваная выстава “Рабочае адзенне. Бяспека і ахова працы ў Беларусі – 2019”

01 Февраля 2019

З 20 па 22 лютага 2019 г. у Мінску (вул. Ташкенцкая, 19, СК Чыжоўка-Арэна) пройдзе Міжнародная спецыялізаваная выстава Рабочае адзенне. Бяспека і ахова працы ў Беларусі – 2019.

Рабочае адзенне з'яўляецца часткай іміджу любой арганізацыі. Таму адна з важнейшых задач выставы – дэманстрацыя ўсяго спектру рабочага адзення і абутку, сродкаў індывідуальнай абароны, якія выпускаюцца ў Рэспубліцы Беларусь і краінах СНД, а таксама прадастаўленне магчымасці наймальнікам параўнаць прапановы і ўмовы адразу некалькіх вытворцаў і пастаўшчыкоў рабочага і карпаратыўнага адзення. У прыватнасці, шырокі выбар розных мадэляў рабочага адзення і сродкаў абароны прадставяць больш за 20 вядомых вытворцаў з Беларусі, Расіі, Фінляндыі.

 

Тэматычныя раздзелы выставы:

• Тканіны, тэхнічны тэкстыль, нятканыя матэрыялы, фурнітура;

• Спецабутак;

• Адзенне для работнікаў розных галін прамысловасці, будаўніцтва, транспарту, гандлю, грамадскага харчавання, сферы паслуг, медыцыны і фармацыі, сілавых і ахоўных паслуг: прафесійная, спецыяльная, ведамасная, карпаратыўная;

• Сродкі індывідуальнай абароны.

 

Акрамя таго, 21 лютага з 10.00 да 15.00 пройдзе бясплатны семінар для інжынераў па ахове працы і іншых зацікаўленых спецыялістаў на тэму “Прафілактыка вытворчага траўматызму з дапамогай прымянення інавацыйных сродкаў індывідуальнай абароны, навінкі сродкаў індывідуальнай абароны”. Арганізатарамі семінара з'яўляюцца Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскі фонд «Праца і здароўе».

Варта адзначыць, што выставачная пляцоўка традыцыйна выкарыстоўваецца спецыялістамі для абмеркавання ўмоў выгаднага супрацоўніцтва, дасягненні дамоўленасцей і падпісання пагадненняў, абмену творчым і прадпрымальніцкім вопытам, павелічэння аб'ёмаў продажаў і ўмацавання сувязяў з калегамі.

Інфармацыйным партнёрам мерапрыемства выступае часопіс “Ахова працы і сацыяльная абарона”.

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны