Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

У ААТ «Івацэвічдрэў» атэставалі вальшчыкаў лесу

26 Июля 2019

Экзамен па тэарэтычных ведах і практычных навыках працы з бензапілой трымалі ў гэтыя дні вальшчыкі лесу ААТ «Івацэвічдрэў».

 

Па заключэнні атэстацыйнай камісіі, свой прафесійны ўзровень пацвердзілі 13 вальшчыкаў лесу. Яны паспяхова прайшлі тэарэтычнае тэставанне, а таксама практычны экзамен на лесасеках, паведамляецца на сайце канцэрна «Беллеспаперапрам». У той жа час двум работнікам атэстацыйная камісія не прысвоіла кваліфікацыю «вальшчык лесу 6-га разраду». Яны павінны будуць прайсці дадатковае навучанне і пераэкзаменоўку.

Як сведчыць практыка, лесанарыхтоўкі адзін з найбольш траўманебяспечных відаў работ. Пры валцы дрэў выкананне бяспечных прыёмаў працы і правілаў аховы працы ключавая ўмова захавання здароўя і працаздольнасці вальшчыкаў лесу. Таму рэгулярнае навучанне, а таксама праверка тэарэтычных і практычных ведаў у ААТ «Івацэвічдрэў» з'яўляецца найважнейшым фактарам зніжэння рызык вытворчага траўматызму і павышэння прадукцыйнасці працы.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны