Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ІНДЭКС ПАДПІСКІ 748052
Выберыце нумар:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
8 (017) 203-19-97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Тры каштоўнасці: патрыятызм, камандны дух і прыстойнасць

09 Января 2019

Урачысты вечар у гонар 100-годдзя ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь адбыўся ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета.

 

      Віншаванне шматлікім работнікам і ветэранам органаў па працы і сацыяльнай абароне ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі зачытаў намеснік прэм'ер-міністра І. В. Петрышэнка.

Паводле ацэнкі Прэзідэнта, сістэма органаў па працы і сацыяльнай абароне зарэкамендавала сябе надзейным партнёрам дзяржавы ў пабудове справядлівага грамадства, заснаванага на прынцыпах добрага, ўважлівага і клапатлівага стаўлення да людзей, абаронцам іх інтарэсаў.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што годная праца работнікаў органаў сацыяльнай абароны, накіраваная на падтрымку ветэранаў, пажылых людзей, а таксама людзей з абмежаванымі магчымасцямі, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, заслугоўвае павагі і прызнання.

Міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. А. Касцевіч звярнула ўвагу ўдзельнікаў юбілейнага мерапрыемствы на тое, што за 100 гадоў галіна прайшла складаны шлях, адзначаны сур'ёзнымі поспехамі і вынікамі. Па словах міністра, сёння ў сістэме сацыяльнай абароны працуе амаль 40 тыс. чалавек, дзейнічае 237 устаноў сацыяльнага абслугоўвання. І хоць занятыя ў галіне людзі розных прафесій: работнікі па сацыяльным абслугоўванні, педагогі, псіхолагі, лекары, юрысты, эканамісты, іншыя кваліфікаваныя спецыялісты, – аб'ядноўвае іх асаблівае стаўленне да сваёй справы і да людзей, якім яны прыходзяць на дапамогу ў самых складаных жыццёвых сітуацыях.

“Уся праца сістэмы органаў па працы і сацыяльнай абароне накіравана на карысць развіцця краіны і народа. Каб і ў перспектыве эфектыўна вырашаць задачы, якія стаяць перад намі, трэба арыентавацца на тры каштоўнасці: патрыятызм, камандны дух і прыстойнасць, – падкрэсліла І. А. Касцевіч. – Поспехі кожнага – гэта вынік працы ўсяго калектыву, і наадварот. Мы павінны быць сумленныя перад сабой, камандай і краінай”.

Міністр шчыра падзякавала ветэранам галіны, усім, хто прыклаў нямала намаганняў для станаўлення і развіцця сістэмы органаў па працы і сацыяльнай абароне.

Намеснік прэм'ер-міністра І. В. Петрышэнка выканаў ганаровую місію, уручыўшы падзякі Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі работнікам галіны. Шэраг прадстаўнікоў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама рэгіянальных структурных падраздзяленняў ўдастоены ганаровых грамат Савета Міністраў.

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу М. А. Шчоткіна адзначыла, што сістэма сацыяльнай абароны не прымае людзей абыякавых. Паводле яе слоў, тым, хто працуе ў галіне, трэба памятаць галоўнае: ад іх залежаць лёсы людзей. Сістэма органаў па працы і сацыяльнай абароне пастаянна развіваецца, пры гэтым яе работнікі ўмеюць захоўваць традыцыі і бачыць перспектывы.

Прадстаўнікі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўручылі ганаровыя граматы Прэзідыума савета ФПБ намесніку Міністра працы і сацыяльнай абароны І. Р. Старавойтаву і начальніку ўпраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны І. А. Карчэўскаму.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос

Считаете ли вы необходимым привлечение работников к административной ответственности за несоблюдение требований по охране труда?

Category: опрос, Total votes: 130