Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Траўмы пры мантажы металаканструкцый

12 Мая 2020

На тэрыторыі аб’екта,які будуецца па вуліцы Мястроўскайў Мінску,пры дапамозе пад'ёмніка праводзіўся мантаж металаканструкцыі эвакуацыйнай лесвіцы. Падчас яе прыёмкі на будаўнічых лясах пад пагрозай апынулася жыццё электрагазазваршчыкаі падсобнага рабочага.

Як паведамляе сайт Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, пры выцягванні металічнай стралы будаўнічы пад'ёмнік нахіліўся на бок, у выніку чаго яна збіла з лясоў 30-гадовага электрагазазваршчыка. Побач знаходзіўся 36-гадовы падсобны рабочы. Ен паспрабаваў адысці ў бок, але не ўтрымаў раўнавагу і таксама ўпаў на зямлю. Пасля НЗ пацярпелыя работнікі былі шпіталізаваны ў медустанову, дзе ім аказалі неабходную дапамогу і адпусцілі дадому.

Следча-аператыўная група Цэнтральнага райаддзела Следчага камітэта Мінска агледзела месца здарэння, а таксама апытала работнікаў будаўнічай арганізацыі і канфіскавала дакументацыю па ахове працы. Зараз прызначана судова-медыцынская экспертыза, праводзяцца іншыя праверачныя мерапрыемствы для ўстанаўлення прычын, якія садзейнічалі інцыдэнту з пацярпелымі рабочымі.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны