Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:
info@otsz.by
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Трагедыя на зернаскладзе

31 Января 2019

Бераставіцкі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гібелі 55-гадовага загадчыка зернесклада адной з сельгасгаспадарак.
Як паведамляецца на сайце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, цела мужчыны без прыкметаў жыцця было знойдзена 28 студзеня каля 15 гадзін у памяшканні зернесклада.
Для высвятлення абставінаў яго гібелі канфіскаваныя рэчавыя доказы, якія змогуць праліць святло на прычыны трагічнага выпадку. Ужо ўстаноўлена, што, выкарыстоўваючы некалькі падаўжальнікаў, загінулы спрабаваў самастойна падключыць да электрычнай сеткі стужачны пагрузчык. Пры выкананні гэтай работы ён і быў смяротна траўмаваны электратокам.
Зараз следчыя і судмедэксперты праводзяць неабходныя працэсуальныя дзеянні, вывучаюць дакументацыю па арганізацыі аховы працы, а таксама апытваюць кіраўнікоў і работнікаў гаспадаркі.
Да матэрыялаў праверкі будзе прыкладзена заключэнне спецыялістаў раённай энерганспекцыі і Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы. Таксама будуць рэкамендаваныя меры, рэалізацыя якіх дазволіць надалей не дапусціць гібелі работніка пад час выканання ім працоўных абавязкаў.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос
– Работніку ўстаноўлены рэжым няпоўнага працоўнага часу з 9:00 да 11:20; з 10:00 да 10:20 – час абедзеннага перапынку.
Рэжым работы, які прымяняецца ў наймальніка згодна з правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, – з 9:00 да 18:00.
Ці лічыцца работа па просьбе наймальніка з 16:30 да 18:00 звышурочнай, і як яе аплаціць?

Адказвае Вольга Васільеўна ЗБІТНЕВА, намеснік начальніка ўпраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь:

– Не, работа, выкананая работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны час, звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу ў межах поўнага працоўнага дня, не будзе лічыцца звышурочнай.
Згодна з ч. 2 арт. 119 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ТК) работа, выкананая работнікамі з няпоўным працоўным часам звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу, не прызнаецца звышурочнай.
У выпадку выканання работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны дзень, работы звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу аплаце падлягае фактычна адпрацаваны час без прымянення норм арт. 69 ПК.

Адказы на іншыя пытанні чытайце ў № 3, 2024 часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона”.