Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Сям'я, здароўе, бізнес

06 Марта 2020

Напярэдадні 8 Сакавіка ў Нацыянальным прэс-цэнтры член прэзідыума ГА “Беларускі саюз жанчын, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. А. Лянчэўская і намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь М. Б. Арцёменка расказалі пра праекты, накіраваныя на падтрымку жанчын у найбольш важных галінах жыцця.

Па словах М. А. Лянчэўскай, дзейнасць Саюза жанчын накіравана перш за ўсё на сацыяльную абарону насельніцтва, у тым ліку – на ўмацаванне і захаванне жаночага здароўя. Так, па ініцыятыве жаночай арганізацыі рэалізуецца праграма наведвання лекарамі розных спецыяльнасцяў рэгіёнаў, у тым ліку пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, для абследавання як жаночага, так і мужчынскага насельніцтва. У выніку шматлікія захворванні атрымоўваецца выявіць на ранніх стадыях.

Намеснік начальніка ўпраўлення народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь М. Б. Арцёменка звярнула ўвагу на тое, наколькі рознабаковую падтрымку дзяржава аказвае шматдзетным сем'ям: забяспечвае выплаты дзяржаўных дапамог, аказвае матэрыяльную дапамогу да навучальнага года, заахвочвае шматдзетных маці (у прыватнасці, прадастаўленнем сямейнага капіталу). Рэалізацыя гэтага сацыяльнага праекта прадоўжана да 2024 г. З 1 студзеня 2020 г. сума сямейнага капіталу павялічана да 22,5 тыс. рублёў і штогод будзе індэксавацца ў адпаведнасці з ростам спажывецкіх коштаў. Права на атрыманне сямейнага капіталу мае кожная сям'я, у якой трое і больш дзяцей, а для яго налічэння варта звярнуцца ў мясцовыя органы выканаўчай улады ў 6-месячны тэрмін з дня нараджэння малога.

Другі год запар працуе конкурсны праект “Жаночая справа”, ініцыяваны ГА “Беларускі саюз жанчын” сумесна з асацыяцыяй абароны інтэлектуальнай уласнасці “Белбрэнд”. Яго задача – падтрымка дзелавых жанчын і іх пачынанняў у эканамічнай і сацыяльнай сферы, у прыватнасці, медыцыне, культуры, аграэкатурызме, рамесніцтве і г. д. Пры гэтым мэта конкурсу не ў тым, каб выбраць лепшы праект, а ў тым, каб абмеркаваць агульныя праблемы і падзяліцца вопытам развіцця дзелавой ініцыятывы ў жаночай супольнасці.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны