Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Страховачны пояс патрэбен не для ўпрыгожвання

21 Декабря 2020

Як паведаміў Теlegram-канал Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, ігнараванне патрабаванняў аховы працы прывяло да трагедыі на адным з будаўнічых аб'ектаў у Навагрудку.

Так, у другой палове снежня 29-гадовы работнік даводзіў да ладу дах на адным з будаўнічых аб'ектаў у райцэнтры. З паддона, які знаходзіўся побач, на яго раптам «паехалі» цяжкія лісты металапрофіля, у выніку чаго малады чалавек не ўтрымаўся і зваліўся на зямлю з вышыні пяціпавярховага дома.

Сашматлікімі пераломамі работніка даставілі ў бальніцу, дзе ён памёр ад атрыманых пры падзенні траўмаў. Са словаў калег, страхар па незразумелых прычынах праігнараваў патрабаванні бяспекі працы на вышыні і не прышпіліўся страховачным поясам.

Мясцовыя следчыя са спецыялістамі ДКСЭ агледзелі месца здарэння, зафіксавалі следавую карціну і паказанні відавочцаў, а таксама запатрабавалі тэхнічную дакументацыю, у тым ліку па ахове працы.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны