Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Сталічныя будоўлі: маніторынг бяспекі

15 Января 2021

Мінская гарадская арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў намеціла напрамкі дзейнасці з улікам стану вытворчага траўматызму і бяспекі рабочых месцаў у галіновых арганізацыях.

Як паведамляецца на сайце ДВА “Мінскбуд”, у цесным супрацоўніцтве з адміністрацыяй арганізацый галіновы прафсаюз у гэтым годзе плануе прыкласці максімум намаганняў для стварэння бяспечных умоў працы на будаўнічых пляцоўках Мінска. Гэтаму будзе садзейнічаць грамадскі кантроль за выкананнем патрабаванняў па ахове працы, а таксама кантроль за выкананнем раздзела “Ахова працы” ў калектыўных дагаворах, праверкі і маніторынгі прафсаюзных тэхнічных інспектараў, грамадскіх інспектараў на месцах, правядзенне конкурсаў і навучання для адказных асоб плюс сістэмная работа ў кожнай з будаўнічых арганізацый. Усе гэтыя меры, як чакаецца, дазволяць знізіць узровень вытворчага траўматызму.

Так, у 2020 г. спецыялісты Мінскага гаркама галіновага прафсаюза правялі больш за паўсотні праверак і маніторынгаў, якія тычацца выканання заканадаўства аб працы, выявіўшы пры гэтым больш за 300 парушэнняў. Вынікам работы стала прадаўжэнне кантрактаў, вяртанне недаатрыманых будаўнікамі грашовых сродкаў і кампенсацыйныя выплаты, у тым ліку і датычныя аховы працы. Таксама ў калектыўныя дагаворы бударганізацый былі ўключаныя ўмовы спецыяльных выплат (не менш за 10 гадавых заробкаў), каб падтрымаць сем'і загінулых будаўнікоў.

Адрэагавала гарадская галіновая прафсаюзная арганізацыя і на пагаршэнне эпідэміялагічнай сітуацыі ў сувязі з пандэміяй каронавіруснай інфекцыі. На набыццё дэзсродкаў і ахоўных масак для сталічных будаўнікоў было выдзелена больш за 45 тыс. рублёў. У сітуацыі, якая склалася, асаблівае значэнне набыло таксама санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне будаўнікоў і іх сем'яў. На рэабілітацыю работнікаў пасля перанесенага каварнага захворвання накіравана больш за 400 тыс. рублёў.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны