Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Смалявіцкі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь устанаўлівае абставіны гібелі двух работнікаў у ходзе лесанарыхтоўкі.

28 Июня 2019

Пра трагедыю, якая адбылася на адной з дзялянак Смалявіцкага лясніцтва Мінскай вобласці, дзе былі знойдзены целы 61-гадовага жыхара Барысава і 45-гадовага жыхара Гомельскай вобласці, паведамляе сайт Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Вядома, што мужчыны выконвалі работы па валцы лесу, але былі смяротна траўмаваныя падпілаваным імі дрэвам. Следча-аператыўнай групай у ходзе агляду месца здарэння зафіксавана следавая карціна, праведзены праверачныя мерапрыемствы. Па факце смерці па неасцярожнасці (ч. 1. арт. 144 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь) распачата крымінальная справа. У рамках расследавання здарэння прызначаныя судова-медыцынскія экспертызы, запатрабавана неабходная дакументацыя, якая тычыцца арганізацыі нарыхтоўкі драўніны на гэтым участку і іншых прававых адносін.

Асаблівая ўвага надаецца усталяванню прычын і ўмоў, якія садзейнічалі трагічнаму выпадку. Канчатковая прававая ацэнка таму, што адбылося, будзе дадзена па выніках следчых і працэсуальных дзеянняў.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны