Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Следчыя Міншчыны назваліпрычыны вытворчага траўматызму

26 Марта 2021

 

Упраўленне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці правяло сістэмны аналіз прычын і ўмоў, пры якіх работнікі былі траўміраваныя або загінулі на вытворчасці.

Як паведамляе сайт Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, мінулы год у плане вытворчага траўматызму выдаўся ў Мінскай вобласці трывожным: цяжкія траўмы атрымалі 120 (2019 г. – 119) работнікаў. Адзін з самых высокіх паказчыкаў зафіксаваны ў арганізацыях камунальнай формы ўласнасці – тут адбылося 47 няшчасных выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх вытворчым траўмаў. Рост няшчасных выпадкаў на вытворчасці з цяжкімі наступствамі адзначаны ў арганізацыях Лагойскага, Пухавіцкага, Маладзечанскага, Салігорскага, Дзяржынскага і шэрагу іншых раёнаў Міншчыны. Наймальнікам варта звярнуць увагу на статыстыку, якая сведчыць аб бесперапынным росце цяжкага траўматызму з-за ўжывання работнікамі алкаголю. У 2020 г. былі выяўлены на рабочых месцах нецвярозымі 24 чалавекі (2019 г. – 21), 12 з якіх атрымалі цяжкія траўмы (2019 г. – 17).

Ёсць і іншыя насцярожваючыя фактары: 24 % няшчасных выпадкаў са смяротным зыходам і 16,4 % выпадкаў, якія прывялі да цяжкіх вытворчых траўмаў, адбыліся па прычынах парушэння патрабаванняў бяспекі пры эксплуатацыі транспартных сродкаў, машын, механізмаў, абсталявання, аснасткі і інструмента. У арганізацыях Мінскай вобласці ў 2020 г. адзначана 26 выпадкаў вытворчага траўматызму (2 смяротных) падчас эксплуатацыі і абслугоўвання работнікамі станкоў рознага профілю. У прыватнасці, гаворка ідзе пра дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, у тым ліку прыватнай формы ўласнасці. Наймальнікі часта не надаюць належнай увагі камплектацыі станкоў, наяўнасці ахоўных агародж, дапускаюць унясенне рознага роду змяненняў, а ў шэрагу выпадкаў выкарыстоўваюць самаробнае абсталяванне. Асобы, якія дапушчаны да работы на ім, не праходзяць належнага навучання і не ў поўнай меры дасведчаныя аб прынцыпах работы такіх станкоў і механізмаў.

Так, УСК па Мінскай вобласці расследуецца крымінальная справа аб парушэнні правілаў аховы працы, что прывяло да НЗ з 29-гадовым станочнікам дрэваапрацоўчых станкоў аднаго з прыватных прадпрыемстваў Валожынскага раёна. У жніўні мінулага года ён быў смяротна траўмаваны ў выніку выкіду апрацаванай дошкі. Згодна з заключэннем судова-тэхнічнай экспертызы, прычынамі няшчаснага выпадку паслужылі адсутнасць ахоўных прылад i агароджаў у зоне апрацоўкі, а таксама знаходжанне работніка на рабочым месцы ў стане алкагольнага ап'янення. Да таго ж станок эксплуатаваўся без неабходнай дакументацыі. У дачыненні да 43-гадовага дырэктара гэтага прадпрыемства распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 306 (парушэнне правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Падобнае НЗ з смяротным зыходам адбылося і ў Крупскім раёне, але прычына такая самая – няспраўны дрэваапрацоўчы станок: адсутнасць ахоўных агародж і кнопкі яго аварыйнага прыпынку прывялі да сумнага фіналу.

Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці адзначае, што ігнараванне правіл бяспекі пры абслугоўванні і эксплуатацыі станкоў і абсталявання сведчыць пра неэфектыўны кантроль з боку службовых асоб прадпрыемстваў за выкананнем работнікамі патрабаванняў аховы працы.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны