Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Сабраць ураджай без траўмаў і НЗ

10 Сентября 2020

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь накіравала інфармацыйны ліст кіраўнікам абл- і райсельгасхарчаў з патрабаваннем узмацніць меры бяспекі ў перыяд восеньскіх уборачных работ.

Як паведамляецца на сайце Мінсельгасхарчу, кіраўнікі падведамасных арганізацый абавязаны ўвесці больш жорсткі кантроль за выкананнем службовымі асобамі і работнікамі патрабаванняў па ахове працы і бяспекай працоўных месцаў у адпаведнасці з дырэктыўнымі дакументамі. Сярод прыярытэтных мераў: правядзенне з работнікамі інструктажоў па ахове працы з улікам відавых асаблівасцяў уборкі сельгаскультур, выкарыстання спецыяльнай тэхнікі і транспартных сродкаў, а таксама ўмоў надвор'я. Асаблівую ўвагу неабходна засяродзіць на захаванні тэхналогіі вытворчасці работ, а таксама забеспячэнні работнікаў і спецыялістаў сельгасгаліны неабходнымі сродкамі індывідуальнай абароны, спраўным інструментам і інвентаром.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны