Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Рэспубліканскі суботнік адбудзецца 20 красавіка

12 Апреля 2019

Адпаведнае рашэнне прыняў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь 10 красавіка 2019 г.
Як паведамляецца на сайце Саўміна, у сувязі з тым, што 2019 г. абвешчаны Годам малой радзімы, а таксама з падрыхтоўкай да святкавання 75-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным Ураду, а таксама мясцовым выканаўчым і распарадчым органам і іншым арганізацыям рэкамендавана на добраахвотнай аснове на 20 красавіка рэспубліканскі суботнік. Папрацаваць трэба будзе як непасрэдна ў арганізацыях, так і на добраўпарадкаванні тэрыторый, населеных пунктаў, прывядзенні ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцяў, дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду, падчас суботніка прымуць удзел у работах на малой радзіме.
Грашовыя сродкі, заробленыя ў гэты дзень (у аб'ёмах, якія работнікі вызначаюць добраахвотна), будуць пералічаны ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам. Прадугледжана, што ў іх распараджэнні застанецца 50 % сродкаў. Яны будуць выкарыстаны на падрыхтоўку дзіцячых загарадных аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне іх матэрыяльна-тэхнічнай базы, добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан населеных пунктаў, а таксама рамонт, рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцяў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Астатнюю палову грошай плануецца пералічыць у Мінгарвыканкам на капітальны рамонт і мадэрнізацыю помніка партызанам і воінам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (манумент Перамогі ў Мінску).
Удзельнічаць у рэспубліканскім суботніку могуць і некамерцыйныя арганізацыі – з пералікам у яго фонд грашовых сродкаў у памерах, добраахвотна вызначаных калектывамі. Утрымліваць сродкі з зарплаты работнікаў, для якіх 20 кастрычніка – працоўны дзень, наймальнікі могуць з іх згоды і ў памерах, вызначаных добраахвотна.
Рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным Ураду, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам даручана стварыць у абласцях, гарадах, раёнах, арганізацыях рабочыя групы па падрыхтоўцы і правядзенні рэспубліканскага суботніка.
Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны