Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ІНДЭКС ПАДПІСКІ 748052
Выберыце нумар:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
8 (017) 203-19-97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Рэкамендацыі па прафілактыцы інфекцыі COVID-19

10 Апреля 2020

У мэтах мінімізацыі рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання інфекцыі COVID-19Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь рэкамендуе кіраўнікам прадпрыемстваў,устаноў, арганізацый выконваць шэраг важных мерапрыемстваў.

У прыватнасці, варта дапускаць да працы асоб, якія прыбылі з замежных краін, толькі пасля заканчэння тэрміну самаізаляцыі. Усе, хто прыбыў на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з замежжа, падлягаюць самаізаляцыі на працягу 14 дзён з моманту прыбыцця.

Пры наяўнасці магчымасці трэба арганізаваць дыстанцыйны спосаб работы, без наведвання ўстановы. Гэта дазволіць скараціць рызыку інфіцыравання рэспіраторнымі вірусамі (напрыклад, пры карыстанні грамадскім транспартам па шляху на працу) і распаўсюджвання рэспіраторных вірусаў ад чалавека, калі ён інфіцыраваны і знаходзіцца ў грамадскім месцы.

Не варта дапускаць да працы асоб з прыкметамі рэспіраторнай інфекцыі (насмарк, чханне, кашаль, павышаная тэмпература цела і г. д.). Пры наяўнасці сімптомаў рэспіраторнай інфекцыі чалавек павінен заставацца дома і выклікаць лекара, прытрымлівацца яго рэкамендацый, а таксама скараціць кантакты з усімі, хто акружае.

Неабходна забяспечыць адлегласць (дыстанцыю) у 1–1,5 м паміж рабочымі месцамі супрацоўнікаў, а таксама рэкамендаваць наведвальнікам трымаць дыстанцыю не менш за 1–1,5 м адзін ад аднаго.

Адкласці правядзенне мерапрыемстваў, якія прадугледжваюць масавы ўдзел грамадзян (выставы, семінары, канферэнцыі і г. д.), да стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце – яшчэ адна важная ўмова абароны ад небяспечнага віруснага захворвання.

Таксама важна арганізаваць правядзенне нарад і планерак з выкарыстаннем відэасувязі, а пры яе адсутнасці – забяспечыць дыстанцыю паміж супрацоўнікамі не менш за 1–1,5 м.

Падлягаюць адмене ўсе замежныя камандзіроўкі супрацоўнікаў да стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі ў свеце.

У выпадку немагчымасці адмены рабочых паездак у замежныя краіны рэкамендуецца пазбягаць накіравання ў камандзіроўку супрацоўнікаў, якія схільныя да больш высокай рызыкі інфіцыравання і развіцця ўскладненняў (асоб пажылога ўзросту, супрацоўнікаў, якія маюць хранічныя захворванні сэрца і органаў дыхання, цукровы дыябет і г. д.). Мэтазгодна забяспечыць супрацоўнікаў перад камандзіроўкай антысэптычным (на спіртавой аснове) сродкам для рук у індывідуальнай упакоўцы аб'ёмам да 100 мл, маскамі медыцынскімі (рэспіратарамі).

Неабходна забяспечыць магчымасць трымання гігіены рук супрацоўнікамі і наведвальнікамі – мыццё рук з выкарыстаннем мыла і/або антысептыку для рук (пераважна на спіртавой аснове).

Пры магчымасці варта размясціць дыспенсары (дазатары) з антысептычным сродкам ва ўсіх бачных месцах, на працоўных месцах. Неабходна арганізаваць іх рэгулярную запраўку.

Дзейсным спосабам своечасовай ачысткі рук у любых абставінах з'яўляецца выкарыстанне антысептычнага сродка ў індывідуальнай ўпакоўцы або дэзінфекцыйных сурвэтак.

Мыць рукі неабходна як мага часцей, асабліва пасля карыстання грамадскім транспартам, любога наведвання вуліцы і грамадскіх месцаў, перад і пасля ежы. Прычым не менш за 20 с, не забываючыся пра вобласці паміж пальцамі, вакол пазногцяў, куцікулы і вялікі палец.

Варта забяспечыць магчымасць выкарыстання супрацоўнікамі медыцынскіх масак для твару, а таксама рэгулярную вільготную ўборку памяшканняў з выкарыстаннем бытавых мыйных сродкаў і/або дэзінфекцыйных сродкаў з акцэнтам на апрацоўку ўсіх паверхняў. Пры ўборцы памяшканняў неабходна старанна апрацоўваць дзвярныя ручкі, поручні, сталы, крэслы, прадметы мэблі, санітарна-тэхнічнае абсталяванне, кампутарныя клавіятуры і мышы, іншыя гаджэты, тэлефонныя апараты, пульты кіравання, панэлі аргтэхнікі агульнага карыстання і іншыя прадметы.

Неабходна звярнуць увагу на апрацоўку мабільных прылад сувязі. Праціраць тэлефон варта тканінай з мікрафібры, змочанай вадой з мылам, асабліва той яго часткі, якая датыкаецца да твара. Апрацоўваць паверхню тэлефона спіртазмяшчальнымі дэзінфекцыйнымі сродкамі неабходна з улікам мер засцярогі, каб пазбегнуць пашкоджання мабільнай прылады. Чахол гаджэта неабходна здымаць і апрацоўваць асобна, а лепш адмовіцца ад выкарыстання чахла. Тэлефон неабходна апрацоўваць пасля кожнага наведвання грамадскіх месцаў, транспарту і пасля заканчэння працоўнага дня.

Па магчымасці трэба максімальна часта праветрываць памяшканні і ўвільгатняць паветра любымі даступнымі спосабамі. Пры арганізацыі харчавання супрацоўнікаў мэтазгодна аддаць перавагу выкарыстанню індывідуальнага аднаразовага посуду, які можна выкінуць пасля ўжывання ежы.

Пры выкарыстанні шматразовага посуду найлепшы спосаб яго ачысткі – мыццё ў пасудамыйных машынах з выкарыстаннем дэзінфекцыйных сродкаў.

Варта размясціць на бачных месцах інфармацыйныя матэрыялы (улёткі, плакаты) з тлумачэннямі правілаў прафілактыкі рэспіраторных інфекцый, рэспіраторнага этыкету і мыцця рук.

Міністэрства аховы здароўя таксама рэкамендуе не адмаўляцца ад прафілактычных мер, нават калі выпадкі інфекцыі COVID-19 у населеным пункце не зарэгістраваныя, бо яны дзейсныя для прафілактыкі інфіцыравання і распаўсюджвання любых іншых рэспіраторных вірусаў.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

 

Усе навіны
Опрос

Считаете ли вы необходимым привлечение работников к административной ответственности за несоблюдение требований по охране труда?

Category: опрос, Total votes: 208