Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Пытанні аховы працы – на кантролі Ўрада

25 Апреля 2019

Прэзідыум Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь разгледзеў сітуацыю з вытворчым траўматызмам і забеспячэннем пажарнай і прамысловай бяспекі ў арганізацыях краіны.

Як паведамляецца на сайце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, у ходзе пасяджэння гаворка ішла пра тое, што дзяржаўным органам і арганізацыям неабходна выпрацаваць дзейсныя меры, якія дазволяць забяспечыць безумоўнае выкананне патрабаванняў па ахове працы з прымяненнем мер мер адказнасці.

Асноўным аргументам на карысць прыняцця такіх мер стаў рост вытворчага траўматызму. Так, у 2018 г. у параўнанні з 2017-м істотна вырасла колькасць загінулых і траўмаваных на вытворчасці (на 29 – загінулых, на 107 – цяжка траўміраваных, на 195 – атрымалі іншыя траўмы).

Па даручэнні Прэзідэнта Міністэрства працы і сацыяльнай абароны падрыхтавала комплекс дадатковых мер па забеспячэнні бяспечных умоў працы.

Як удакладніла Міністр працы і сацыяльнай абароны І. А. Касцевіч, галоўная з іх – гэта скарачэнне долі ручной працы. Акрамя таго, прапануецца развіваць механізмы эканамічнай зацікаўленасці працадаўца: удасканальваць сістэму абавязковага страхавання ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці, узмацніць дыферэнцыяцыю страхавых тарыфаў у залежнасці ад ступені прафесійных рызык. Сярод прапаноў – карэкціроўка механізмаў ільгот і надбавак да страхавых тарыфаў, перагляд страхавых выплат пры атрыманні траўмаў на вытворчасці, калі пацярпелы быў у стане алкагольнага ап'янення. Вынесена на разгляд магчымасьць не ажыццяўляць страхавыя выплаты, калі чалавек атрымаў траўму або загінуў з прычыны знаходжання ў алкагольным ап'яненні.

Прэм'ер-міністр С. Н. Румас звярнуў увагу і на трывожную пажаранебяспечную абстаноўку. У мінулым годзе колькасць пажараў на аб'ектах арганізацый павялічылася больш чым на 40 % (у параўнанні з 2017 г.). Узрасла колькасць НЗ на небяспечных і патэнцыйна небяспечных вытворчых аб'ектах. Падчас наглядных мерапрыемстваў выяўляюцца прамыя парушэнні заканадаўства, якое рэгламентуе пытанні пажарнай і прамысловай бяспекі.

Мяркуючы па наяўных матэрыялах, адзначыў кіраўнік Урада, асноўная прычына траўматызму, пажараў і іншых здарэнняў – у адсутнасці дысцыпліны і парадку на вытворчасці. Вырашаючы задачы эканамічнага характару, асобныя кіраўнікі і адказныя службовыя асобы прадпрыемстваў выпускаюць з выгляду больш важныя пытанні: захаванне жыцця і здароўя работнікаў.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны