Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Прэзідэнцкая бібліятэка: у тым ліку дыстанцыйна

23 Декабря 2020

Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь прапанавала паслугі па прадастаўленню інфармацыі ў тым ліку ў дыстанцыйным рэжыме.

Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь унікальная ў сваім родзе, так як валодае шырокім кніжным фондам, аснову якога складаюць дакументы па праву, эканоміцы і кіраванні. Яе рэсурсы не толькі пастаянна папаўняюцца новымі кнігамі і іншымі дакументамі, але і даступныя для шырокага кола зацікаўленых чытачоў.

Супрацоўнікі бібліятэкі кампетэнтна і ў самыя кароткія тэрміны змогуць падабраць тэматычныя матэрыялы, найноўшую інфармацыю па той ці іншай праблеме Пошукавыя сістэмы каталогаў Прэзідэнцкай бібліятэкі дазваляюць хутка знаходзіць пэўныя дадзеныя з вялікага ліку беларускіх і замежных перыядычных выданняў, прававых, паўнатэкставых баз дадзеных.

Калектыў установы валодае велізарным вопытам у арганізацыі выязных выстаў, аказанні інфармацыйнай падтрымкі мерапрыемствам любога ўзроўню. Тут таксама гатовыя разгледзець прапановы па набыцці дакументаў, у тым ліку і ў электронным фармаце, неабходных для прафесійнай дзейнасці.

Прадстаўнікам арганізацый, якія супрацоўнічаюць з бібліятэкай, даецца магчымасць карыстацца яе фондамі не толькі ў чытальнай зале, але і з выдачай дакументаў на абанемент.

Адрас Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь:

г. Мінск, вул. Савецкая, д.11 (правае крыло Дома ўрада). Кантактныя тэлефоны: + 375 (17) 200-33-40 (інфармацыйна-даведачная служба); +375 (17) 222-66-67.

Адрас філіяла бібліятэкі ў Рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

г. Мінск, вул. К. Маркса, 38 (4-ы пад'езд). Кантактныя тэлефоны: +375 (17) 222-28-14; +375 (17) 327-47-96.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны