Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Чаму на лесасеках гінуць людзі?

17 Сентября 2020

Лесанарыхтоўкі, як і раней, застаюцца адным з найбольш траўманебяспечных відаў дзейнасці, сведчаннем чаму сталіся трагічныя інцыдэнты першай паловы верасня на лесасеках Гомельшчыны.

Як распавяла газета «Чачэрскі веснік» – інфармацыйны рэсурс Чачэрскага райвыканкама, работнікі лесапункта аднаго з ААТ вялі распрацоўку лесасекі.

Падчас валкі гіганцкай 35-метровай елкі адбылося неспадзяванае – дрэва раскалолася ўздоўж восі і ўпала ў процілеглы падпілаванню бок. У небяспечнай зоне ў той час знаходзіўся 49-гадовы трактарыст, які ад удару кроны елі памёр на месцы здарэння.

Другі інцыдэнт адбыўся на тэрыторыі Петрыкаўскага лясніцтва – вальшчык у складзе лесанарыхтоўчай брыгады перад пачаткам спілу дрэва вырашыў зрэзаць з яго ніжнія галінкі і дробныя сучкі. Калі ланцуг дакрануўся дрэва, пілу адкінула на работніка, у выніку чаго ў яго была пашкоджана шыя. Медыкі, што прыехалі на лесасеку, ужо нічым не змаглі дапамагчы пацярпеламу.

Следчыя і прадстаўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы высветлілі: лесасечныя работы выконваліся з грубымі парушэннямі, у прыватнасці, пры адсутнасці ўпаўнаважанай службовай асобы, а работнік пілаваў дрэва канцавой часткай палатна, што аўтаматычна пацягнула адкідванне рэжучага інструмента.

З улікам фатальных здарэнняў Гомельскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы звярнулася да кіраўнікоў рэгіянальных галіновых арганізацый забяспечыць выкананне правілаў аховы працы пры валцы лесу, апрацоўцы драўніны і вытворчасці драўляных вырабаў.

Інспектары акцэнтавалі ўвагу на недапушчэнні знаходжання ў небяспечнай зоне людзей, якія не маюць непасрэднага дачынення да валкі дрэў, а таксама запатрабавалі няўхільнага выканання правілаў бяспекі работнікамі лесанарыхтоўчых брыгад. Зона лесасек падчас валкі дрэў у абавязковым парадку павінна быць пазначаная папераджальнымі надпісамі. Усе працы павінны выконвацца пад кіраўніцтвам ўпаўнаважанай службовай асобы, якая абавязана правесці з рабочымі папярэдні пазапланавы інструктаж па ахове працы.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны