Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Паважайце пешаходны пераход

25 Октября 2019

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Кіроўца і пешаход, паважайце пешаходны пераход» праводзіцца на сталічных дарогах 25 кастрычніка.

Як паведамілі ў аддзеле агітацыі і прапаганды ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, наезды на пешаходаў – адзін з самых распаўсюджаных відаў дарожна-транспартных здарэнняў у краіне. Толькі ў Мінску за 9 месяцаў гэтага года здзейснена 158 такіх ДТЗ, у якіх 12 чалавек загінула, яшчэ 151 атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. У 52 выпадках ДТЗ адбыліся па віне саміх пешаходаў.

Скрыжаванне праезнай часткі ў неўстаноўленым месцы, нечаканы выхад на яе з-за транспартнага сродку або іншых перашкод, невыкарыстанне святлоадбіўных элементаў, а таксама з'яўленне на дарозе ў нецвярозым выглядзе – гэтыя парушэнні ПДР з боку пешаходаў сустракаюцца ў зводках Дзяржаўтаінспекцыі часцей за ўсё.

Такія паводзіны, на думку работнікаў ДАІ, тлумачацца не столькі няведаннем правілаў дарожнага руху, колькі адсутнасцю належнай дысцыпліны, проста агрэсіўнымі паводзінамі. Апытанні ўдзельнікаў ДТЗ паказваюць, што ў 90 % выпадкаў пешаходы парушаюць правілы дарожнага руху свядома ці з-за страты пільнасці. Злы жарт з пешаходам можа згуляць уключаны плэер або размова па мабільным тэлефоне.

У ходзе акцыі дзяржаўтаінспэктары нагадваюць кіроўцам і пешаходам аб неабходнасці ўзаемнай павагі і выканання пэўных правілаў. У прыватнасці, пешаходам пры перасячэнні праезнай часткі неабходна быць вельмі ўважлівымі, пераканацца ў адсутнасці транспартных сродкаў, правільна ацаніць хуткасць і адлегласць да іх. Небяспечна перасякаць праезную частку ў цёмны час сутак, ва ўмовах недастатковай бачнасці. Таму рэкамендуецца абавязкова замацаваць на вопратцы элементы з святловяртальных матэрыялаў. Такая мера бяспекі дапаможа кіроўцам своечасова заўважыць пешахода і адрэагаваць на змены дарожнай абстаноўкі.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны