Пагарэльцы з Гатава ігнаравалі ахову працы
Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці ўстанавіла абставіны пажару на тэрыторыі транспартна-лагістычнага цэнтра ў аграгарадку Гатава Мінскага раёна.
Як паведамляе сайт Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, у канцы студзеня 2018 г. на тэрыторыі арганізацыі, якая займаецца здачай у арэнду нежылых памяшканняў, пажар знішчыў маёмасць розных суб'ектаў гаспадарання. Там захоўваліся грузавыя і легкавыя аўтамабілі, спецтэхніка і абсталяванне больш чым на 350 тысяч рублёў. Так, для абагрэву бокса, які арэндавала адно з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю пад СТА, ўжывалася цеплавая гармата на дызельным паліве. Аднак дадзеная цеплагенерыруючая ўстаноўка выкарыстоўвалася з парушэннямі правілаў пажарнай бяспекі, бо побач з ёй не быў устаноўлены паддон з пяском для збору рэшткау паліва. Аўтаслесар пасля змены пакінуў яе без нагляду ўключанай у электрасетку, што ў выніку прывяло да кароткага замыкання і ўзгарання.
Па выснове следства, намеснік дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю, як адказная асоба, належным чынам не арганізаваў і не пракантраляваў бяспечнае вядзенне работ на СТА. Так, аўтаслесар, які выконваў рамонтныя працы, не быў азнаёмлены з інструкцыямі па ахове працы, працы з электраінструментам, абсталяваннем і правіламі пажарнай бяспекі.
Мінскае абласное ўпраўленне Следчага камітэта накіравала прадстаўленне ў кампетэнтныя органы з патрабаваннем прыняць меры па ўдасканаленні ў дадзенай арганізацыі дзейнасці, якая б забяспечвала ахову працы і правілы пажарнай бяспекі.
Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by
Усе навіны