Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ІНДЭКС ПАДПІСКІ 748052
Выберыце нумар:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
8 (017) 203-19-97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Падчас пракладкі камунікацый у калектарным калодзежы на праспекце Дзяржынскага ў Мінску адбылося надзвычайнае здарэнне, якое каштавала жыцця работнікам адной з падрадных арганізацый.

30 Июня 2020

Як паведамляе Telegram-канал Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, спачатку ў калектарны калодзеж спусціўся 37-гадовы рабочы, але неўзабаве ён перастаў адклікацца. Да яго на дапамогу адправіліся калегі, аднак, апусціўшыся ў люк, яны страцілі прытомнасць. Супрацоўнікі МНС, якія прыехалі на месца здарэння, перадалі пацярпелых брыгадзе хуткай дапамогі, але лекары вымушаныя былі канстатаваць смерць дваіх з іх, яшчэ адзін работнік быў шпіталізаваны – цяпер яго жыццё ў бяспецы.

Следча-аператыўная група Маскоўскага РАСК Мінска агледзела месца здарэння, апытала відавочцаў і прызначыла судова-медыцынскія экспертызы, якія павінны праліць святло на трагічныя абставіны. Згодна з папярэднім расследаваннем прычынай смерці рабочых можа з'яўляцца нізкае ўтрыманне кіслароду ў калектарным калодзежы. Таксама канфіскавана тэхнічная дакументацыя, у тым ліку якая рэгламентуе ахову працы ў арганізацыях падрадчыка і заказчыка.

Адно з пытанняў, на якое шукае адказ следства, – чаму работнікі вырашылі спусціцца ў калодзеж без сродкаў індывідуальнай абароны ў парушэнне інструкцый па ахове працы.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос

Считаете ли вы необходимым привлечение работников к административной ответственности за несоблюдение требований по охране труда?

Category: опрос, Total votes: 213