Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ІНДЭКС ПАДПІСКІ 748052
Выберыце нумар:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
8 (017) 203-19-97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

АСНОВЫ ЭЛЕТРАБЯСПЕКІ ЯК ЧАСТКА ШКОЛЬНАГА ВЫХАВАННЯ

04 Января 2019

Як ператварыць знаёмства з правіламі электрабяспекі ў займальнае мерапрыемства, ведаюць на Магілёўшчыне: тут напярэдадні Новага года падвялі вынікі абласнога конкурсу па прафілактыцы электратраўматызму сярод школьнікаў, арганізаванага філіялам “Энерганагляд" РУП "Магілёўэнерга» сумесна з упраўленнем адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.

Як паведамляецца на сайце ДВА “Белэнерга”, арганізатары ставілі задачу звярнуць увагу дзяцей на правілы бяспечнага абыходжання з крыніцамі электраэнергіі, парушэнне якіх можа прывесці да паражэння электрычным токам як на тэрыторыі школы, так і за яе межамі.

Конкурс праводзіўся з улікам узросту дзяцей. Вучні малодшых класаў адказвалі на пытанні, якія тычацца “Правіл паводзін з электрычнасцю ў побыце”. Хлопцы з сярэдняй школы разбіралі тэмы паскладаней: “Што такое электрычнасць і чаму яна небяспечная?”, “Электрычнасць на вуліцы. Што трэба памятаць і выконваць?”, “Папярэджваюць знакі і плакаты па электрабяспецы”. Старшакласнікі ў пісьмовых работах распавялі пра “Уздзеянне току на чалавека”, "Правілы паводзін паблізу энергааб'ектаў”, “Прычыны паражэння электрычным токам”, “Дапамогу пацярпелым ад электрычнага току”, “Крокавае напружанне”.

Усяго ў абласным конкурсе, прысвечаным вывучэнню асноў энергабяспекі, удзельнічалі 2 тыс. школьнікаў Магілёўшчыны. Журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі раённых энергаінспекцый, аддзелаў адукацыі, вызначыла пераможцаў. 243 навучэнцы былі ўзнагароджаны граматамі і каштоўнымі прызамі.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос

Считаете ли вы необходимым привлечение работников к административной ответственности за несоблюдение требований по охране труда?

Category: опрос, Total votes: 157