Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Небяспечныя феерверкі

14 Января 2020

Піратэхнічныя вырабы, якімі ў навагоднія і калядныя дні многія жыхары рэспублікі стваралі святочную атмасферу, прынеслі не толькі добры настрой.

Як паведамляецца на сайце МНС Рэспублікі Беларусь, у канцы мінулага і пачатку гэтага года жыхары Мінска атрымалі розныя траўмы з-за парушэння правілаў эксплуатацыі піратэхнічных вырабаў.

Так, навучэнец адной са сталічных школ з-за неасцярожнага абыходжання з петардай атрымаў тэрмічныя апёкі левай кісці 2-й ступені на прыпыначным пункце ў цэнтры Мінска. Падлетку было прызначана амбулаторнае лячэнне.

Тэрмічны апёк левай кісці 3-й ступені атрымала дзяўчынка 2018 г.н. – у той момант, калі яе бацька падпальваў ў кватэры бенгальскі агонь. Дзіця было шпіталізавана.

Траўму правага вока атрымаў мінчанін 1993г.р. у выніку выбуху петарды ў двары жылога дома па вул. Налібоцкай, яму аказалі медыцынскую дапамогу.

У прыёмны пакой УАЗ «10-я гарадская клінічная бальніца г. Мінска» з пасёлка Сухарукія Мінскага раёна паступіў мінчук 1998 г.н., з дыягназам «кантузія 3-й ступені, гематома века, драпіна міжрэбернага краю верхняга века, гемафтальм левага вока, драпіна скуры ілба». Траўмы сталі вынікам парушэнняў пры выкарыстанні піратэхнічных вырабаў.

Траўму левага вока (кантузія левага вочнага яблыка) атрымаў навучэнец адной з мінскіх школ 2009 г.н. у выніку падпалу петарды ў двары жылога дома па вуліцы Чычурына. Маладому чалавеку было рэкамендавана амбулаторнае лячэнне.

Былі і іншыя выпадкі, калі бестурботнасць падчас прымянення піратэхнічных вырабаў прывяла да сумных наступстваў.

З улікам таго, што феерверкі сёння выкарыстоўваюцца не толькі ў навагоднія святы, работнікі МНС нагадваюць: рабіць гэта можна толькі строга выконваючы правілы бяспечнага прымянення піратэхнічных вырабаў. Перш за ўсё, нельга набываць падобную прадукцыю без сертыфікатаў, у выпадковых прадаўцоў, перарабляць і разбіраць яе. Таксама неабходна правяраць наяўнасць інструкцыі па ўжыванні, якая павінна быць на рускай або беларускай мове.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

 

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны