Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

На паўгода падоўжаны тэрмін перыядычнай праверкі ведаў

18 Декабря 2020

У адпаведнасці з пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2020 г. № 105 падаўжаецца тэрмін праходжання перыядычнай праверкі ведаў па пытаннях аховы працы – па 10 мая 2021 г.

Пад дзеянне гэтай пастановы трапляюць наступныя катэгорыі работнікаў:

- кіраўнікі арганізацый, іх намеснікі, адказныя за арганізацыю аховы працы, галоўныя спецыялісты арганізацый, работнікі службаў аховы працы (спецыялісты па ахове працы), члены камісій для праверкі ведаў, якія займаюцца пытаннямі аховы працы ў арганізацыях, падпарадкаваных вышэйстаячым арганізацыям, рэспубліканскім органам дзяржкіравання, іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным Ураду;

- кіраўнікі арганізацый, іх намеснікі, адказныя за арганізацыю аховы працы, галоўныя спецыялісты арганізацый, работнікі службаў аховы працы (спецыялісты па ахове працы), члены камісій для праверкі ведаў, якія займаюцца пытаннямі аховы працы ў арганізацыях, што не маюць вышэйстаячых, не ўваходзяць у склад  ці сістэму рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных Ураду;

- работнікі юрыдычных асоб і ІП, якія аказваюць паслугі ў галіне аховы працы; наймальнікі, якія з'яўляюцца фізічнымі асобамі.

Пастанова распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 10 лістапада 2020 г.

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны