Міні-кавярні засцерагуць наведвальнікаў
У сувязі зраспаўсюджваннемкаронавіруснай інфекцыі COVID-19 летнія міні-кавярніМагілёва будуць выконваць тыя ж санітарна-эпідэміялагічныя патрабаванні, што і стацыянарныя ўстановы грамадскага харчавання.
Як паведамілі рэдакцыі часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона” ў Магілёўскім гарвыканкаме, да летняга сезона ў абласным цэнтры плануецца ўстанавіць больш за дзесятак міні-кавярняў – нестацыянарных аб'ектаў грамадскага харчавання, якія традыцыйна карыстаюцца ў наведвальнікаў павышаным попытам.
Пры гэтым для мінімізацыі рызыкі распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі ўладальнікі міні-кавярняў будуць абавязаныя забяспечыць усіх работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны органаў дыхання, у прыватнасці маскамі, а таксама дэзінфекцыйнымі сродкамі – сурвэткамі, гелямі, спрэямі для апрацоўкі рук і пальчаткамі. Антысептычныя сродкі павінны быць размешчаныя на бачным месцы пры ўваходзе ў памяшканне міні-кавярні. Работнікі не павінны дапускаць вялікай колькасці наведвальнікаў і абавязаныя забяспечыць неабходную дыстанцыю пры размяшчэнні іх у абеднай зале.
Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by
Усе навіны