Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:
info@otsz.by
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Метрабуд: інфасістэма кіравання персаналам

11 Сентября 2020
На УП “Мінскметрабуд” прадставілі на конкурс падрыхтаваныя будпляцоўкі будучых станцый сталічнага метрапалітэна – “Аэрадромная” і “Немаршанскі сад”.

Як паведамляецца на сайце ДВА “Мінскбуд”, кампетэнтная камісія ацаніла ўмовы, створаныя ў бытавых гарадках, так званыя душ-камбінаты, а таксама пляцоўкі для мыцця колаў чыгуначных саставаў і складзіравання спадарожных матэрыялаў. Асаблівая ўвага была нададзена стварэнню бяспечных умоў для вядзення работ у катлаванах і тунэлях, дзе быў пратэставаны новы тып лесвіц для спуску-ўздыму работнікаў. Прадстаўнікі ДВА “Мінскбуд” і галіновага прафсаюза таксама азнаёміліся з работай аўтаматычных інфармацыйных сістэм кіравання персаналам, першая з якіх устаноўлена на станцыі “Аэрадромная”. Арыгінальная сістэма кантралюе своечасовую яўку метрабудаўнікоў на працу, а таксама дазваляе вызначыць наяўнасць у іх арганізме пароў этанолу.На думку намесніка галоўнага інжынера УП “Мінскметрабуд” А. Далгалевец, сучасныя падыходы дазваляюць умацоўваць ахову працы на аб'ектах метрабуда, тым самым засцерагаючы работнікаў ад магчымых рызык вытворчага траўматызму.

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос
– Работніку ўстаноўлены рэжым няпоўнага працоўнага часу з 9:00 да 11:20; з 10:00 да 10:20 – час абедзеннага перапынку.
Рэжым работы, які прымяняецца ў наймальніка згодна з правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, – з 9:00 да 18:00.
Ці лічыцца работа па просьбе наймальніка з 16:30 да 18:00 звышурочнай, і як яе аплаціць?

Адказвае Вольга Васільеўна ЗБІТНЕВА, намеснік начальніка ўпраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь:

– Не, работа, выкананая работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны час, звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу ў межах поўнага працоўнага дня, не будзе лічыцца звышурочнай.
Згодна з ч. 2 арт. 119 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ТК) работа, выкананая работнікамі з няпоўным працоўным часам звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу, не прызнаецца звышурочнай.
У выпадку выканання работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны дзень, работы звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу аплаце падлягае фактычна адпрацаваны час без прымянення норм арт. 69 ПК.

Адказы на іншыя пытанні чытайце ў № 3, 2024 часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона”.