Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:
info@otsz.by
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Магілёўшчына: вучоба перад стартам

17 Января 2020

На базе СП “Газавік-Сіпакова” Шклоўскага раёна прайшоў семінар-вучоба “Удасканаленне работы па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы, стварэнне неабходных санітарна-бытавых умоў работнікам”. Мерапрыемства было арганізавана для кіраўнікоў і спецыялістаў АПК, а таксама прадстаўнікоў райсельгасхарчаў Бялыніцкага, Горацкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў.

Нягледзечы на леташняе зніжэнне паказчыкаў вытворчага траўматызму, па-сапраўдаму вострай праблемай застаецца забеспячэнне бяспекі ў арганізацыях АПК. Пры гэтым, як адзначыўў першы намеснік начальніка Магілёўскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Д. У. Малахаў, аналіз сітуацыі паказаў, што часцей за ўсё НЗ адбываюцца не з маладымі, а з дастаткова вопытнымі работнікамі. Таму перад пачаткам актыўных рамонтных і палявых работ арганізатары семінара-вучобы ў якасці асноўнай вызначылі задачу нагадаць об патэнцыяльных фактарах рызыкі і мерах па іх мінімізацыі. Тым больш што звычайна такія меры не патрабуюць вялікіх матэрыяльных выдаткаў: значная колькасць няшчасных здарэнняў адбылася з-за нераспрацоўкі тэхнічнай дакументацыі, неправядзення навучання, інструктажоў і праверкі ведаў. Не меншую ўвагу трэба надаваць і яшчэ аднаму напрамку – забеспячэнню бяспекі работнікаў несельскагаспадарчых арганізацый, якія часова прыцягваюцца да правядзення палявых работ.

Апроч таго, удзельнікі семінара разгледзелі пытанні пажарнай бяспекі, санітарна-бытавых умоў для работнікаў, правядзення медаглядаў і аказання першай дапамогі ў выпадку атрамання траўмы, а таксама азнаёміліся з вопытам СП “Газавік-Сіпакова” па арганізацыі прапускнога рэжыму на тэрыторыю мехдвара і прымяненні сістэмы відэаназірання, выпуску транспарту на лінію, забеспячэнні бяспекі пры выкарыстанні станочнага і зварачнага абсталявання, грузапад’ёмных механізмаў, рамонтных ям.

Да слова, варта заўважыць: у студзені-лютым вучобу па ахове працы пройдуць прадстаўнікі ўсіх астатніх рэгіёнаў вобласці – аналагічныя семінары будуць арганізаваныя на базе Чавускага, Клімавіцкага і Асіповіцкага раёнаў.

Усе навіны
Опрос
– Работніку ўстаноўлены рэжым няпоўнага працоўнага часу з 9:00 да 11:20; з 10:00 да 10:20 – час абедзеннага перапынку.
Рэжым работы, які прымяняецца ў наймальніка згодна з правіламі ўнутранага працоўнага распарадку, – з 9:00 да 18:00.
Ці лічыцца работа па просьбе наймальніка з 16:30 да 18:00 звышурочнай, і як яе аплаціць?

Адказвае Вольга Васільеўна ЗБІТНЕВА, намеснік начальніка ўпраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь:

– Не, работа, выкананая работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны час, звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу ў межах поўнага працоўнага дня, не будзе лічыцца звышурочнай.
Згодна з ч. 2 арт. 119 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ТК) работа, выкананая работнікамі з няпоўным працоўным часам звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу, не прызнаецца звышурочнай.
У выпадку выканання работнікам, якому ўстаноўлены няпоўны працоўны дзень, работы звыш устаноўленай працягласці працоўнага часу аплаце падлягае фактычна адпрацаваны час без прымянення норм арт. 69 ПК.

Адказы на іншыя пытанні чытайце ў № 3, 2024 часопіса “Ахова працы і сацыяльная абарона”.