Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ІНДЭКС ПАДПІСКІ 748052
Выберыце нумар:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
8 (017) 203-19-97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

МАБІЛЬНАЯ ПРАГРАМА ВЫРАТУЕ ЖЫЦЦЁ

27 Мая 2020

Няшчасныя выпадкі на чыгуначным транспарце, у выніку якіх гінуць або атрымліваюць цяжкія калецтвы людзі, на жаль, з'ява частая. Шматгадовы аналіз сумнай статыстыкі сведчыць: асноўная іх прычына – ігнараванне грамадзянамі элементарных мер бяспекі.

Прафілактычныя акцыі, рэйды, тэматычныя гутаркі ў калектывах ўстаноў адукацыі, арганізацый і на прамысловых прадпрыемствах не заўсёды даюць чаканы эфект.

Разам з тым, як паведамляе сайт Беларускай чыгункі, сітуацыю сёлета карэнным чынам можа пераламаць ноу-хау, заснаванае на выкарыстанні мабільнай праграмы «Сцеражыся цягніка», якая была распрацавана расійскімі чыгуначнікамі па просьбе МУС Рэспублікі Беларусь.

Яго сутнасць простая: даступны мабільны дадатак блакуе ўвесь мэдыякантэнт на смартфоне карыстальніка пры набліжэнні яго да чыгуначных шляхоў, у тым ліку і размовы па мабільным тэлефоне. Трывожны сігнал абвесткі адначасова з блакіраваннем паступіць і на мабільныя тэлефоны бацькоў. Кіраўнікі Беларускай чыгункі, адказныя за ахову працы ў галіне і бяспеку руху, упэўненыя: належная ўвага да мабільнай праграмы з боку бацькоў дазволіць пазбегнуць многіх трагедый падчас школьных летніх вакацый.

 

Ю. А. Бяствіцкі, otsz.by

Усе навіны
Опрос

Считаете ли вы необходимым привлечение работников к административной ответственности за несоблюдение требований по охране труда?

Category: опрос, Total votes: 208