Размер шрифта: А А А
Цвет сайта: Ц Ц Ц
Изображения: Выкл Ч/б Цвет
Настройка:
Межбуквенное расстояние: Стандартное Увеличенное Большое
Вернуть стандартные настройки
Выйти из режима для слабовидящих
Закрыть
ЭЛЕКТРОННАЯ ПОШТА:  info@otsz.by
КРАТКОЕ СОДЕРЖАНИЕ НОМЕРА:

Название журнала для выборки

ТЭЛЕФОН РЭДАКЦЫІ:
+375 17 203 19 97
Скачать ознакомительный номер «Охрана труда и социальная защита»

Пытанні аховы працы на прадпрыемствах канцэрна “Белнафтахім” і Мінпрама абмеркаваны ў Гомелі

11 Апреля 2019

Перспектыўныя напрамкі работы па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы абмеркавалі ўдзельнікі семінара па пытаннях папярэджання вытворчага траўматызму ў арганізацыях канцэрна «Белнафтахім» і Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь, які прайшоў 10 красавіка на базе ААТ Гомельскі хімічны завод. Семінар быў арганізаваны ў рамках Сусветнага дня аховы працы.

Як падкрэсліў намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. Р. Старавойтаў, у нашай краіне наладжана сістэмная работа па ахове працы, вынікам чаго стала выразная тэндэнцыя да скарачэння вытворчага траўматызму на працягу дзесяцігоддзя. Аднак 2018-ы стаў выключэннем: летась зафіксаваны рост агульнага траўматызму, а таксама траўматызму з цяжкім і смяротным зыходам. І ў тым ліку гэта датычыцца арганізацый сістэмы канцэрна “Белнафтахім” і Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Таму важна прааналізаваць прычыны сітуацыі, якая склалася, і выпрацаваць алгарытм дзеянняў на перспектыву. Пры гэтым начальнік упраўлення аховы і дзяржаўнай экспертызы ўмоў працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь І. А. Карчэўскі звярнуў увагу на значную колькасць няшчасных выпадкаў, абумоўленых віной наймальніка. Гэта сведчыць пра праблемы з арганізацыяй работы па ахове працы, працоўнай і тэхналагічнай дысцыплінай на месцах.

І. А. Карчэўскі нагадаў, што ў мінулым годзе ў нашай краіне дадзены старт рэалізацыі канцэпцыі «Нулявога траўматызму»: вызначаныя ў ёй правілы павінны дапамагчы наймальнікам сістэматызаваць дзейнасць па ахове працы. Акрамя гэтага, ёсць іншыя рэзервы для павышэння бяспекі. Так, начальнік упраўлення нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь К. В. Турыбрын адзначыў такія напрамкі, як пастаяннае павышэнне кампетэнтнасці кіраўнікоў і спецыялістаў, тэхнічнае пераўзбраенне і адыход ад ручной працы, ліквідацыя недахопаў у тэхналагічнай дакументацыі, узмацненне кантролю за працоўнай і тэхналагічнай дысцыплінай. А намеснік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь С. М. Гунько падкрэсліў неабходнасць пашырэння практыкі стымулявання працуючых за ўнясенне канкрэтных прапаноў па папярэджанні няшчасных выпадкаў на вытворчасці.

Не менш важнай задачай з'яўляецца вывучэнне вопыту работы па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы. У прыватнасці, удзельнікі семінара змаглі пазнаёміцца з арганізацыяй гэтай работы ў ААТ “Гомельскі хімічны завод”.

С. І. ГРЫБ, otsz.by

Усе навіны
Новости
Чытаць усе навіны